Урад часова адвязаў павышэнне заробкаў ад росту прадукцыйнасці працы
Як паведамляе БЕЛТА, раней было прадугледжана, што ў дзяржарганізацыях і арганізацыях, у статутным фондзе якіх доля ўласнасці дзяржавы складае больш за 50%, павышэнне зарплаты (дзеючых памераў тарыфных ставак (акладаў), стымулюючых і кампенсавальных выплат) работнікаў дапускаецца толькі пры ўмове суадносін росту прадукцыйнасці працы і заработнай платы больш за 1. Зараз дзеянне гэтай нормы прыпынена.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і дзейнічае да 31 снежня 2020 года.
Каментары