Усяго патроху88

1 красавіка ў Беларусі спыняецца трансляцыя шэрагу расійскіх тэлеканалаў

У прыватнасці, кампанія «Космас ТБ» спыняе трансляцыю тэлеканалаў «Рен ТВ», «Первый (Всемирная сеть)» і «НТВ‑Мир».

У прыватнасці, кампанія «Космас ТБ» спыняе трансляцыю тэлеканалаў «Рен ТВ», «Первый (Всемирная сеть)» і «НТВ‑Мир».

Як патлумачыла БелаПАН начальнік аддзела праграм «Космас ТБ» Алена Клюйкова, гэта звязана «з неабходнасцю выканання рашэнняў Саўміна і закона аб СМІ, згодна з якімі замежныя тэлевізійныя каналы абавязаны атрымліваць дазвол на трансляцыю на тэрыторыю Беларусі».

Паводле слоў Клюйковай, згодна з пастановай урада ў замежных тэлеканалаў было тры месяцы на атрыманне дазволу. «Яны не правялі гэтую работу, і мы вымушаны спыніць іх трансляцыю», — сказала яна.

«Некаторыя СМІ каментуюць гэтую сітуацыю як палітычнае рашэнне, але мы так не лічым», — падкрэсліла прадстаўнік кампаніі.

Паводле яе слоў, каналы «Рен ТВ», «Первый (Всемирная сеть)» і «НТВ‑Мир» будуць замешчаны іншымі — напрыклад, «Россия. Вести 24 часа», «Мир. СНГ». «Якасць пакета напаўнення праграм застанецца на ранейшым узроўні», — запэўніла начальнік аддзела.

Паводле інфармацыі інтэрнет‑рэсурса marketing.by, «на мінулым тыдні папаўзла чарговая хваля чутак, што ў Беларусі будзе спынены паказ такіх тэлеканалаў, як «Рен ТВ», «Первый (Всемирная сеть)», ТВЦ, «РТР‑Планета», «НТВ‑Мир». «На гэтым тыдні ў Міністэрстве інфармацыі пройдзе сход, у якім возьмуць удзел прадстаўнікі Мінінфармацыі, прадстаўнікі вядучых беларускіх каналаў, сейлзхаўсаў, на якім будзе прынята канчатковае рашэнне. Выказваецца таксама меркаванне, што гэтыя дзеянні выкліканы лабізмам буйных каналаў і сейлзхаўсаў», — паведамляе сайт.

На просьбу БелаПАН пракаментаваць гэтае паведамленне, памочнік міністра інфармацыі Беларусі Віктар Казлоў адказаў: «У нас няма інфармацыі аб забароне на трансляцыю шэрагу каналаў».

Марына Носава, БелаПАН

Каментары8

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў24

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Масавая бойка каля сінагогі адбылася ў цэнтры Масквы9

Замкнёнае кола. Чаму буксуюць перамовы пра мір ва Украіне?

Дальнабойшчыка з Ліды, які вярнуўся з Еўрасаюза, кінулі за краты па трох крымінальных артыкулах5

Куба на мяжы катастрофы: ці выжыве краіна і якая гісторыя яе адносін з ЗША5

Бабарыка: Ключавое пытанне суверэнітэту Беларусі — зняць з сябе пояс шахіда26

Трамп заявіў, што не хоча перамір'я з Іранам, і зноў абрынуўся на саюзнікаў па НАТА5

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі9

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў24

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць