Улада22

Лукашэнка: У аснове глабальнага крызісу ляжыць велізарная карупцыя сусветнага ўзроўню

«Амерыканцы сёння хочуць пралабіраваць ранейшую мадэль, тонка кажуць: нельга адмаўляцца ад рыначнай эканомікі. Гэта значыць, фактычна, кажуць: нельга адмаўляцца ад таго шулерства, якое і прывяло да такога крызісу».

У аснове фінансава‑эканамічнага крызісу ляжыць велізарная карупцыя сусветнага ўзроўню,
заявіў Аляксандр Лукашэнка 31 сакавіка на сустрэчы ў Мінску з губернатарам Ніжагародскай вобласці Расіі Валерыем Шанцавым.

Пра гэта паведамляе прэс‑служба прэзідэнта.

«Многае ў крызісе незразумела, але вялікі складнік — псіхалагічны, маральны»,
— зазначыў кіраўнік дзяржавы.

А.Лукашэнка выказаў неўразуменне ў сувязі з паведамленнямі ў прэсе аб тым, што Расія адмаўляецца ад сваіх прапаноў, якія яна мела намер выкласці на Лонданскім саміце. «Не разумею: навошта? Амерыканцы сёння хочуць пралабіраваць ранейшую мадэль, тонка кажуць: нельга адмаўляцца ад рыначнай эканомікі. Гэта значыць, фактычна, кажуць: нельга адмаўляцца ад таго шулерства, якое і прывяло да такога крызісу», — цытуе прэс‑служба кіраўніка дзяржавы.

А.Лукашэнка лічыць, што Расіі не варта адмаўляцца ад сваіх прапаноў. «Хацелася б, каб пазіцыя Расіі прагучала нязменнай у тым выглядзе, як яна была пададзена некалькі тыдняў таму, — сказаў прэзідэнт. — Беларусь адназначна б выказалася ў падтрымку такой пазіцыі. Неэканомнае расходаванне грошай, іпатэкі і гэтак далей — усё павінна быць пад кантролем, інструменты кантролю абавязкова павінны быць створаны».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў24

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Масавая бойка каля сінагогі адбылася ў цэнтры Масквы9

Замкнёнае кола. Чаму буксуюць перамовы пра мір ва Украіне?

Дальнабойшчыка з Ліды, які вярнуўся з Еўрасаюза, кінулі за краты па трох крымінальных артыкулах5

Куба на мяжы катастрофы: ці выжыве краіна і якая гісторыя яе адносін з ЗША5

Бабарыка: Ключавое пытанне суверэнітэту Беларусі — зняць з сябе пояс шахіда26

Трамп заявіў, што не хоча перамір'я з Іранам, і зноў абрынуўся на саюзнікаў па НАТА5

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі9

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў24

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць