Улада7373

Лукашэнка: Я асабліва не паруся наконт выяўленых каранавірусных хворых 

«Вось што мяне ўразіла — ад атручвання алкаголем памерлі 482 чалавекі. Самагубстваў — 470. Ужо амаль 1 тыс. чалавек загінулі ад алкаголю і самагубстваў. Ад Кавіда — 97. Вось і лічыце, — сказаў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 3 мая. — Калі шчыра, што мяне больш насцярожвае, аналізуючы ўсе вашыя прасціны, якія вы мне дасылаеце кожную раніцу і ўвечары інфармацыю, якую я збіраю … я асабліва не паруся наконт выяўленых каранавірусных хворых. Я зараз растлумачу, са свайго аналізу, ды і з дактарамі размаўляючы, і з міністрам у нас аднолькавае разуменне. Чым больш мы тэстуем людзей, а цяпер мы выйшлі на 9—10 тысяч штосутачна, тым больш мы атрымліваем з вірусам Кавіда. Гэта недзе ў раёне 9 працэнтаў. 9 працэнтаў тэсты паказваюць. Я ўлічваю гэта, я гляджу дынаміку…» — сказаў Лукашэнка.

Нарада 3 мая была прысвечаная будучаму параду 9 Мая і эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне. Сюжэт быў паказаны ў навінах на БТ у 15:00 (на відэа з 6-й хвіліны).

На нарадзе было заяўлена, што па стане на 2 мая зафіксавана ўсяго 97 смерцяў пацыентаў з COVID-19. Пры гэтым за мінулы перыяд года ад хвароб сістэмы кровазвароту памерлі амаль 25 тыс. чалавек, ад анкалогіі — прыкладна 6,4 тысячы.

У той жа час беларускія і замежныя назіральнікі выказвалі меркаванні, што беларуская статыстыка хворых і смерцяў ад каранавіруса не паддаецца праверцы, бо не публікуюцца звесткі па асобных раёнах і бальніцах. Звесткі, якія надыходзяць у СМІ ад медыкаў з бальніц у сталіцы і рэгіёнах, дастаткова трывожныя.

Зарэгістравалі 16 705 (+877) выпадкаў каранавіруса, памерлі 99 чалавек — афіцыйная статыстыка

Каментары73

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць