Свет77

Трамп намінаваў пасла ЗША ў Беларусі пасля 12 год адсутнасці

Прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп унёс у Сенат ЗША 30 кандыдатур чыноўнікаў і дыпламатаў, у тым ліку кандыдатуру Джулі Фішэр на пасаду пасла ў Беларусі, піша Радыё Свабода.

Трамп назваў Фішэр патэнцыйнай кандыдаткай на гэтую пасаду 21 красавіка.

Сэнат ЗША цяпер аднавіў працу пасля перапынку, выкліканага пандэміяй каранавірусу. Сенатары збіраюцца ў Капітоліі, але трымаюцца належнай дыстанцыі, працуюць у масках і пальчатках.

Джулі Фішэр — кар'ерная дыпламатка, цяпер займае пасаду намесніцы памочніка дзяржсакратара ЗША ў пытаннях Заходняй Еўропы і ЕС.

Раней яна была часовай паверанай у справах у пасольстве ЗША ў Расіі, намесніцай кіраўніка місіі ЗША ў NATO, намесніцай дырэктара офіса генеральнага сакратара NATO, дарадцам у палітычных і эканамічных справах у пасольстве ЗША ў Грузіі, а таксама займала адміністрацыйныя пасады ў Дзяржаўным дэпартаменце ЗША.

Фішэр атрымала ступень бакалаўра ва Універсітэце Паўночнай Караліны і ступень магістра ў Прынстанскім універсітэце. Яна валодае расійскай, французскай і грузінскай мовамі.

Ад 2008 года пасольства ЗША ў Беларусі працавала ў скарочаным складзе на чале не з паслом, а з павераным. Узровень дыпламатычных стасункаў быў паніжаны на патрабаванне афіцыйнага Мінска. ЗША адклікалі свайго пасла ў Мінску, калі Аляксандр Лукашэнка загадаў скараціць колькасць амерыканскіх дыпламатаў у краіне.

Адносіны паміж краінамі пагоршыліся пасля ўвядзення Вашынгтонам санкцый супраць парушэння правоў чалавека і палітычных рэпрэсій падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года ў Беларусі.

ЗША і Беларусь упершыню абвясцілі пра планы абмену амбасадарамі ў верасні 2019 года, калі высокі чыноўнік Дзярждэпартамента Дэвід Гэйл сустрэўся з Лукашэнкам у Мінску.

Каментары7

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

На свабодзе Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі8

Лукашэнка памілаваў 123 зняволеных9

Марыя Калеснікава выйшла на свабоду5

У Крычаве пасля аварыі пачалі аднаўляць ацяпленне

Бізнэсовец Сяргей Ботвіч, якога асудзілі за «агентурную дзейнасць» і «шпіянаж» у Беларусі, абвясціў галадоўку4

У Італіі злачынца спрабаваў схавацца, выдаючы сябе за пастуха ў дэкарацыях каляднай батлейкі

Грэйпфрут, хурма і іншае на Камароўцы. Як правільна выбіраць мандарынкі?

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады18

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні73

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць