Грамадства

Ці мусіць апазіцыя стаць на абарону Лукашэнкі?

Да дыскусіі вакол артыкулу А. Фядуты «Краіна глухіх: Айчына ў небясьпецы» далучаецца блоґер Фальксваген.

<...>

Маё бачанне праблемы расцягнулася б на артыкул. Пакуль што, выкажу толькі тэзісныя меркаванні:

1. Беларусь як дзяржава (суверэнная адзінка) адбылася і варыянты гвалтоўнай страты незалежнасці звонку адсутнічаюць. Сёння не 1938 год.

2. Варыянт «Расея ажыццяўляе эканамічны ціск дзеля таго, каб беларусы (альбо сам Лукашэнка) папрасіліся ў Расею» магчыма існуе ў галюцынацыях расейскай хеўры. Аднак яго ажыццяўленне будзе спынена акурат тады, калі стане відавочна, што гэта ўзмацняе альбо Лукашэнку, альбо, што яшчэ горш для крамля - апазіцыю.

3. Для ажыццяўлення падобных геапалітычных ператрусаў у сучасным свеце патрэбны не войскі ці газаправоды, а а) інфармацыйныя рэсурсы б) пятая калона ўнутры краіны. І таго і іншага ў Расеі сёння няма. Дарэчы, Лукашэнка вынішчыў гэтыя патэнцыйныя чыннікі аншлюсу без дапамогі апазіцыі.

4. Дзяржава не зводзіцца да трубаў і іншай уласнасці. Адваротнае азначае, што Беларусь як незалежная дзяржава можа існаваць толькі ў рамках таталітарна-каманднай сістэмы. Гэты міф упарта распаўсюджвае Лукашэнка. Падключацца да гэтага апазіцыі азначае дапамагчы Лукашэнку ўзмацніць свой ідэялагічны дыскурс.

5. Пазбавіць Беларусь незалежнасці можа толькі сам Лукашэнка і дабраахвотна. Не думаю, што ён гэтага захоча. Таму любая кааперацыя з ім «у імя абароны незалежнасці» ёсць фікцыяй, наступствам якой (і магчыма, мэтай прапаганды якой) ёсць падпарадкаванне апазіцыі ідэялогіі і дыктату ўладаў - і такім чынам яе канчатковая нейтралізацыя.

6. Сцэнар, аб якім кажа Юры Дракахруст «эканоміка рушыцца, народ бунтуе, Лукашэнка ратуецца і імкнецца далучыцца да Расеі». Рэжымы падобныя лукашэнкаўскаму падаюць не ў выніку сацыяльнага бунту, а нацыянальнага чыну. Знішчаючы беларускую нацыю, нацыянальную ідэнтычнасць, Лукашэнка стварае доўгатэрміновую бомбу пад падмурак беларускай незалежнасці. Кааперацыя з ім (зноў падкрэслю - фантом кааперацыі)

7. Галоўнае пытанне, з-за якога існуе канфрантацыя паміж рэжымам і яго апанентамі - гэта не пытанне дзяржавы (якое вырашанае) і нават не пытанне дэмакратыі, а пытанне нацыі. Пытанне, якой мусіць быць беларуская нацыя, застаецца адкрытым і падлягае супольнай працы інтэлектуалаў, незалежна ад палітычных поглядаў ці моўнай арыентацыі. Відавочна, што гэта не мусіць быць абрубкам агульнасаўковага каўгасу ў межах былой БССР - праект, які зараз уладай і рэалізуецца. Паўстанне нацыі - як супольнасці грамадзянаў якія падзяляюць асабістую адказнасць за захаванне калектыўнага дабра - ёсць неабходным чыннікам таго, каб улада Лукашэнкі «захісталася». Толькі тады магчымы і варыянт «ратавання ў Расею». Аднак, у такім выпадку фактарам ратавання незалежнасці стане менавіта нацыя, а не рэжым.

8. Лукашэнка і апазіцыя ніколі не знойдуць і не змогуць знайсці кампаміса па пытаннях нацыі. Першы арганізуе беларускую супольнасць такім чынам, каб яна была б арганічна несумяшчальна з дэмакратыяй і ў канчатковым выніку - незалежнасцю (незалежнасць дзяржавы і прэзідэнцкі абсалютызм на новых гістарычных этапах непазбежна стануць несумяшчальнымі).

9. Фантом супрацоўніцтва па адхіленню неіснуючай пагрозы ёсць спосабам самазабойства дэмакратычнай і нацыянальнай альтэрнатывы. Сапраўдным адказам Лукашэнку і Крамлю ёсць яе выпрацаванне і распаўсюджванне ў грамадстве.

Фальксваген, TOL Беларусь

Каментары

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў18

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў працу ў піцерскай фірме18

У найстарэйшым нацыянальным парку Афрыкі нарадзілася пара сімпатычных рэдкіх горных гарыл

Севярынец расказаў, як яго адпусцілі з СІЗА на тры дні дадому. А ён сумленна вярнуўся ў камеру10

«Белавія» аднавіла палёты ў Ізраіль1

Тром мытнікам, якіх судзілі за здраду дзяржаве, далі гіганцкія тэрміны5

За Мадура сачылі мікрадроны памерам з насякомае?1

Натхнёныя «Аземпікам» фармкампаніі ўступілі ў гонку па распрацоўцы аналагаў для жывёл

Беларуская IT-кампанія адправіла літоўскі экіпаж на ралі «Дакар-2025»11

Еўропу паралізавала снегам, а на Беларусь насоўваецца магутны цыклон «Улі». Чакаюцца гурбы да 40 см і маразы да -2512

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў18

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць