Выбары-20207474

Кіраўнік ініцыятыўнай групы Кісель абмацюкаў журналіста: Ты д***б, б***! Думаеш, цяпер нас здымуць з выбараў? АЎДЫЯ

Сяргей Штода — кіраўнік ініцыятыўнай групы прэтэндэнткі на пасаду прэзідэнта Наталлі Кісель. У размове з карэспандэнтам «Нашай Нівы» ён прызнаўся, што замест 147 чалавек, якія атрымалі пасведчанні сяброў ініцыятыўнай групы, подпісы збіралі 2500 чалавек. Гэта грубае парушэнне выбарчага заканадаўства.

Сяргей Штода займаецца грузаперавозкамі. У сярэдзіне 2010-х ён ненадоўга ўступаў у АГП. Фота Кірыла Хілько

Пасля публікацыі артыкула ад карыстальніка з імем «Сяргей Штода» адзін за адным пасыпаліся абразлівыя каментары да артыкула. «Аўтар артыкула — д***б», «аўтар артыкула — п***л», «аўтар артыкула — чмошнік».

Тады журналіст вырашыў яшчэ раз пагаварыць са Штодам, каб удакладніць, ці сапраўды ён аўтар тых каментараў і ці не хоча ён выбачыцца.

Адказам Штоды быў паток мацюкоў. Прыводзім стэнаграму размовы.

***

Журналіст: Добры дзень.

Сяргей Штода: Добры.

Журналіст: Сяргей Штода? Гэта Уладзіслаў Швядовіч, мы з вамі гаварылі нядаўна пра колькасць лічбаў вашых падпісантаў. А пасля ў адмінцы сайта з акаўнта, зарэгістраванага на ваш нумар, ідуць каментары пра «автора статьи» з абразамі. Я хацеў спытаць, як мы будзем вырашаць гэтае пытанне: звярнуцца ў суд ці выкласці ў публічны доступ? Можа, хочаце выбачыцца?

Сяргей Штода: Навошта вы гадасці пішаце?

Журналіст: Глядзіце. Я паглядзеў, што ад карыстальніка, якога завуць «Штода Сяргей», які піша каментары, паступаюць даволі непрыгожыя абразы, у тым ліку з парушэннем заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Сяргей Штода: І што?

Журналіст: І я бачу, што гэта акаўнт, зарэгістраваны на ваш нумар.

Сяргей Штода: Ну.

Журналіст: Дык я хачу спытаць: вы хочаце, каб я пайшоў у суд?

Сяргей Штода: Так, я напісаў, што аўтар артыкула — д***б! Калі вы гэта пісалі, то значыць вы д***б і ёсць!

Журналіст: Я запісваю размову, калі што.

Сяргей Штода: Можаце схадзіць у суд ці куды-небудзь яшчэ… Проста для чаго вы такую х*рню пішаце? Гэта несапраўднае, тое, што вы там панапісвалі.

Журналіст: Тое, што я «панапісваў», было запісана падчас нашай размовы з вамі. Вы ведалі, што размова запісваецца.

Сяргей Штода: Навошта вы пішаце, абавязкова ўказваючы, што гэта парушэнне заканадаўства? Для чаго?

Журналіст: А што, гэта не парушэнне заканадаўства, па-вашаму?

Сяргей Штода: Ну хоць бы і парушэнне! Навошта вы гэта агучваеце?

Журналіст: Не трэба гэта агучваць? [Агучваем], каб чытач ведаў, што вы падманваеце людзей.

Сяргей Штода: Вы, можа, думаеце, што нас здымуць за гэта з перадвыбарчай гонкі, так?

Журналіст: Я паняцця не маю.

Сяргей Штода: Дзякуючы вам цяпер будуць журналісты іншыя званіць, і я, дзякуючы «Нашай Ніве»… Вас і так мала хто чытае, што вы, папулярныя нейкія? Не! Увогуле, туфта нейкая гэтая ваша «Наша Ніва»! Туфта!

Журналіст: Вам не сорамна, што вы падманваеце людзей пра гэтыя подпісы?

Сяргей Штода: У чым мы падманваем? У чым?

Журналіст: Вы замест сваіх зборшчыкаў, якіх 147 чалавек, адпраўляеце дзве з паловай тысячы невядомых «пценчыкаў», а пасля вінаваціце мяне, што я пра гэта пішу…

Сяргей Штода: І што? І што?

Журналіст: А чаму пра гэта не трэба пісаць?

Сяргей Штода: Дык а навошта пра гэта пісаць? Навошта?

Журналіст: Спадарыня Кісель у курсе? Гэта яна вам парэкамендавала ці гэта чыста вашы метады, цікава?

Сяргей Штода: У цябе проста з галавой нібыта праблемы.

Журналіст: Не «ў цябе», а «ў вас», па-першае. Па-другое: што будзем рабіць з каментарамі? Мне звярнуцца ў суд?

Сяргей Штода: Можаш схадзіць у суд, але я юрыстаў адпраўлю ўсё роўна, каб вашу «Ніву» трошкі на грошы паставілі.

Журналіст: Окей. Але не хочаце выбачыцца, можа быць?

Сяргей Штода: Ты дурань ці што, бл***, выбачыцца! Сам выдалі артыкул ці падкарэктуй яго! Паводзь сябе як нармальны журналіст, а не як прып****. Навошта ты такую х***ю пішаш?

Журналіст: Вы разумееце, што зараз пад запіс працягваеце мяне абражаць і лаяцца матам?

Сяргей Штода: І што? І што?

Журналіст: Гэта як мінімум адміністратыўны артыкул.

Сяргей Штода: Ідзі затарпедзіруй сабе гэты адміністратыўны кодэкс, бл***, у шакаладнае вока! Зразумеў?

Журналіст: Гэта вельмі смешна. Скажыце, а хто вас выхоўваў?

Сяргей Штода: Што хто?

Журналіст: Хто вас выхоўваў, скажыце?

Сяргей Штода: Што такое «выхоўваў»?

Журналіст: «Воспитывал» вас хто?

Сяргей Штода: Воспитывал?!

Журналіст: Ці, можа быць, вы сядзелі?

Сяргей Штода: Гэта ўжо дакладна не твая справа, хто мяне там выхоўваў і гэтак далей. Вось хто цябе выхоўваў? Для чаго… не існуе такога мужчынскага нейкага, бл***, твару? Навошта такую х***ю пішаш?

Журналіст: То-бок я мушу падманваць чытача, таму што я мужчына і вы мужчына?

Сяргей Штода: Які чытач? Які чытач? 15 чалавек у цябе там чытачоў, бл***!

Журналіст: Ну, вы сябе паводзіце не як мужчына, па-мойму. А наадварот.

Сяргей Штода: Ты сябе не па-мужчынску паводзіш, бл***! Я табе штосьці сказаў пра тое, менавіта як ёсць: у нас так, невялікая ініцыятыўная група, але ў нас іншыя людзі займаліся зборам подпісаў. А ты хутчэй схапіўся: «О, у іх там парушэнні заканадаўства!»

Ну і што? Ну напісаў ты — ты думаеш, хтосьці звяртае ўвагу на вашую гэтую х***у? «Наша Ніва», бл***, нейкая!

Журналіст: Ну вы ж схлусілі. Якія ў вас зборшчыкі подпісаў? У вас пікетаў няма, нічога няма. Вы ж хлусіце мне.

Сяргей Штода: [неразборліва] Я табе сказаў: я табе забараняю публікаваць якую-небудзь інфармацыю з маім прозвішчам! А цяпер я адпраўлю юрыстаў, яны будуць тармашыць вас, «Нашу Ніву», бл***, уздоўж і поперак, разумееш?

Журналіст: Па-першае, я чакаю з нецярпеннем вашых юрыстаў. Па-другое: вы ж схлусілі пра ўсё на свеце. Па-мойму, пра 108 тысяч сабраных вы схлусілі — ніводнага пікета не было. Якія 108 тысяч?

А пасля вы пішаце мне, як школьнік пакрыўджаны. Я не разумею, чаму вы, дарослы чалавек, пішаце, як пакрыўджаны школьнік, мацерныя каментары. Ну гэта ж убога. Вам не здаецца?

Вы ж лічыце сябе мужчынам, я так разумею? Незразумела, праўда, чаму…

Сяргей Штода: Я табе і напісаў па-мужчынску, бл***! Я ж табе сказаў, што ты, аўтар артыкула, — д***б! І я ад гэтых словаў не адмаўляюся! Ты рэальна сябе паводзіш як д***б! Ніводзін журналіст сябе так не паводзіць! Ты сябе паводзіш як мыш шэрагорбая, разумееш? Яму сказалі штосьці, бл***, па тэлефоне, ён узяў хуценька і напісаў! Ты — чмо, бл***, зразумеў?

Журналіст: Я вас папярэдзіў, што буду публікаваць гэтую інфармацыю. Я вас папярэдзіў, што запісваецца размова — як і гэтая.

Сяргей Штода: Публікуй! На памяць сабе напішы, бл***, што цябе лічаць д**бам! Ты проста рэальны д***б! І мужчынскага ў цябе нічога няма і не будзе, бо ты д***б! Бо пішаш усякую х***ю!

Журналіст: Цікава, а спадарыні Кісель не будзе сорамна за вашы паводзіны як кіраўніка яе ініцыятыўнай групы? Што вы паводзіце сябе, як гопнік.

Сяргей Штода: Ты рэальна дурны нейкі, бл***! Звярніся ў Навінкі, хай цябе там трошкі пралечаць!

Журналіст: Добра. Вельмі падабаецца мне тон і кірунак нашай размовы. Яшчэ, можа, хочаце выказацца?

Сяргей Штода: Звярніся на Бехцерава! Там табе акажуць невялікую дапамогу!

Журналіст: Окей. Як скажаце.

Сяргей Штода: Ну!

Журналіст: Прыемна мець з вамі справы, усяго добрага!

Сяргей Штода: Адкарэктуй артыкул!

***

«Наша Ніва» перадала Наталлі Кісель аўдыязапіс размовы з Сяргеем Штодам. Яна адмовілася публічна каментаваць сітуацыю.

Каментары74

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме22

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?4

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме22

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць