Грамадства55

«Прычынай смерці запісалі сэрца»: у Клімавічах памерла 50-гадовая медсястра з каранавірусам

10 чэрвеня не стала Святланы Зарубскай. Яна працавала медсястрой у Клімавіцкай раённай бальніцы. Жанчыне было 50 гадоў.

Святлана Зарубская. Фота ok.ru

«Усё пачыналася як звычайная прастуда, але потым маме станавілася ўсё горш, — расказвае дачка памерлай Вікторыя. — Спачатку маму паклалі ў інфекцыйнае аддзеленне ў Клімавічах, а потым тата напісаў заяву, і яе перавялі ў Магілёў».

Роўна 30 дзён Святлана Зарубская была на апараце ШВЛ. «Некалькі разоў былі паляпшэнні, прыходзіла ў прытомнасць, варушыла пальцам», — расказвае дачка.

Два першыя тэсты на «карону» былі адмоўнымі, а вось трэці — станоўчым. «Тата таксама перахварэў, хросны, стрыечны брат, татава мама», — кажа Вікторыя.

«Афіцыйна прычынай смерці напісалі «сэрца», цяпер жа пішуць толькі код хваробы. Пра каранавірус не запісалі нічога. Пахаванне было ў закрытай труне, ускрыццё не рабілі», — кажа дачка.

«Мы 28 гадоў былі знаёмыя. Пазнаёміліся на працы, добра помню яе чысцюткі белы халат.

І вось гэта белізна халата і белізна душы ў ёй цалкам гарманіравалі, — кажа яшчэ адна клімавіцкая медсястра Таццяна, —

Вельмі пазітыўная, яркая жанчына. Яна працавала медсястрой у неўралогіі, а там жа шмат цяжкіх, хто пасля інсульту, напрыклад. І маці яна была добрай, і жонкай, і гаспадыняй — каля хаты заўсёды кветкі былі, — кажа спадарыня Таццяна, зрываючыся на слёзы. — Напішыце пра яе толькі самае добрае».

Машына, у якой была труна з целам Святланы Зарубскай, пад'язджала перад пахаваннем да бальніцы. Праводзіць медсястру ў апошні шлях выйшла больш за 80 чалавек.

Чытайце таксама: Хавалі ў закрытай труне: у Клімавічах памерла 56-гадовая супрацоўніца «Белтэлекама»

Каментары5

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?32

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

КДК сабраў скаргі ад беларусаў па пытаннях зарадкі электрамабіляў. Што не так?

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі53

Трамп заявіў, што Іран звярнуўся да яго з просьбай спыніць агонь 2

«Яны ўсё бачаць і ведаюць». Лукашэнка расказаў вайскоўцам, як разглядаў ваколіцы Брэста на ўкраінскіх аэраздымках12

У бязлюднай зоне адчужэння на Гомельшчыне пачалі будаваць некалькі вышак сувязі4

Слуцкія даішнікі ўпершыню выехалі на патруляванне на матацыклах3

ААЭ гатовыя дапамагаць ЗША сілай адкрыць Армузскі праліў3

На Гомельшчыне ўжо пачалі адключаць ацяпленне — першымі ў краіне

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся спарткомплекс «Дынама». Кніжнага кірмаша там больш не будзе ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?32

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць