Выбары-202099

Цапкала: Калі і прайграваць, то любому з кандыдатаў, акрамя Лукашэнкі

Былы дыпламат і кіраўнік Парка высокіх тэхналогій Валерый Цапкала даў інтэрв'ю расійскаму Forbes.

Фота Надзеі Бужан

Цапкала адзначыў, што будзе абапірацца на прафесіяналаў і агульную дэцэнтралізацыю.

«Я маю намер правесці канстытуцыйную рэформу з прыцэлам на стварэнне змяшанай сістэмы дзяржкіравання, якая нагадвае Пятую рэспубліку ў Францыі: парламенцкія выбары па партыйных спісах; прызначэнне на пасаду прэм'ер-міністра лідара кіруючай партыі ці кааліцыі; фарміраванне ўрада з партыйных лідараў; стварэнне незалежнай судовай сістэмы, магчыма, на першым часе з прыцягненнем замежных спецыялістаў; акцыянаванне дзяржаўных СМІ, бо ў грамадстве павінна быць магчымасць выказвання розных пунктаў гледжання», — заявіў Цапкала.

На гэты момант каманда Цапкалы выдаткавала $20 000 з дазволеных заканадаўствам на кампанію $100 000.

«Кампанія аказалася значна таннейшай, чым я меркаваў: брэндаваныя кепкі, майкі, тумбы каштуюць невялікіх грошай, і самі выбаршчыкі актыўна дапамагаюць. Палітычная актыўнасць беларусаў сур'ёзна адрознівае гэтыя выбары ад папярэдніх: я выдаткаваў у сацсетках на рэкламу $300 — і ўбачыў яе бессэнсоўнасць: інфармацыя сама хутка разлятаецца па сетцы», — сказаў патэнцыйны кандыдат.

Цапкала заявіў, што ў выпадку пройгрышу гатовы застацца ў палітыцы.

«Але калі ўжо прайграваць, то я б палічыў за лепшае прайграць любому з кандыдатаў, акрамя Лукашэнкі. Я разумею, што, хто б ні прыйшоў да ўлады ў Беларусі, ён павядзе краіну па дэмакратычным шляху развіцця: у краіне пачне развівацца рынкавая эканоміка, дзе бізнэс не будзе крымінальным злачынствам, дзе грамадзяне змогуць свабодна і без боязі рэалізоўваць свае базавыя правы, у тым ліку права на выказванні ўласнага меркавання, права на ўдзел у публічных акцыях, сходах, мітынгах», — адзначыў патэнцыйны кандыдат.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску збіраюцца ў чатыры разы павялічыць псіхбальніцу на Бехцерава21

Журналістку Ціну Палынскую разам з дачкой асудзілі на 2 гады зняволення1

У Лошыцкім парку адновяць стары млын5

Дасведчанага праграміста з літоўскай IT-кампаніі асудзілі ў Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Кім быў загінулы добраахвотнік Васіль Рапіцкі. Расказвае Клачко2

Трамп: Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, толькі безагаворачная капітуляцыя4

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай8

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць