Свет2323

Дуда перамагае з вынікам 51,21%, у Тшаскоўскага — 48,79%

Паводле лэйт-пола, праведзенага Ipsos, прэзідэнт Анджэй Дуда атрымаў 51 працэнт падтрымкі, а Рафал Тшаскоўскі — 49 працэнтаў.

Late poll — гэта апытанне, якое ажыццяўляецца ў дзень выбараў пасля заканчэння галасавання і грунтуецца на выніках пратаколаў, агучаных у камісіях, з якімі працавалі сацыёлагі.

Лэйт пол быў апублікаваны каля 2 гадзін ночы (3.00 па Мінску), з 90% камісій. Хібнасць у гэтым даследаванні складае 1 працэнтны пункт.

Паводле яго, Анджэй Дуда атрымаў 51% адабрэння, а Рафал Тшаскоўскі — 49%.

Пазней Польская выбарчая камісія прадставіла частковыя звесткі (99,97% участках). Андрэй Дуда набраў 51,21% (10 млн 413 тыс. галасоў), а Рафал Тшаскоўскі — 48,79% (9 млн 921 тыс. галасоў);

Выбары ў Польшчы і Беларусі. Восем адрозненняў

Дуда — прадстаўнік кіруючай нацыянальна-кансерватыўнай кааліцыі PiS; Тшаскоўскі — мэр Варшавы, намеснік кіраўніка апазіцыйнай ліберальнай «Грамадзянскай платформы».

Яўка на выбарах склала 68,9%. Гэта рэкорд для Польшчы, дзе звычайна на выбары прыходзіць 50—60% выбарцаў і няма датэрміновага.

Экзіт-пол, праведзены Ipsos на выхадзе з выбарчых участках, даваў Дуду 50,4%, а Тшаскоўскаму — 49,6%. Сацыялагічная кампанія звяртала, што хібнасць можа дасягаць 2%.

Першы тур прайшоў 28 чэрвеня. Дуда ў ім набраў 43,5%, Тшаскоўскі — 30,46%.

Першапачаткова выбары павінны былі прайсці ў маі, але іх перанеслі праз каранавірус. Тады ж у сярэдзіне мая Тшаскоўскі быў названы кандыдатам ад апазіцыйнай партыі.

Каментары23

Цяпер чытаюць

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках18

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Віцебскам капалі водаправод, а дасталі каменны крыж Гарасіма Ігнатавіча, якому 400 гадоў20

Хто і як вырабляў яд для Аляксея Навальнага6

У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам

Прастытуцыя, педафілія, пратэсты. Прапаганда выпусціла сюжэт пра ліквідаваны фонд дапамогі анкахворым дзецям «КіндэрВіта»6

Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай10

Рубіа заявіў, што ЗША неабходна пераасэнсаваць значэнне НАТА21

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

Гісторыя беларускамоўнага мінскага самелье, які ведае 8 моў і вярнуўся з Жэневы, каб падымаць культуру ў Беларусі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках18

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць