Улада

Прыкметы другой хвалі крызісу

Белстат апублікаваў трывожныя звесткі аб росце запазычанасці беларускіх прадпрыемстваў. Таксама пасля адноснага зацішша ў сакавіку попыт на замежную валюту на Беларускай валютна-фондавай біржы зноў пачаў значна перавышаць прапанову.

Белстат апублікаваў трывожныя звесткі аб росце запазычанасці беларускіх прадпрыемстваў. Таксама пасля адноснага зацішша ў сакавіку попыт на замежную валюту на Беларускай валютна-фондавай біржы зноў пачаў значна перавышаць прапанову.

Гэта можа быць знакам новага назапашвання фінансавых праблемаў у беларускай гаспадарцы, абцяжаранай усё большым дэфіцытам замежнагандлёвага балансу і падточанай недаверам да нацыянальнай валюты.

На таргах 10 і 15 красавіка абодва дні попыт на даляры перавышаў прапанову на 24 мільёны, 8 красавіка — на 17 млн. Сёння, 16 красавіка, розніца склала амаль 11 мільёнаў. Астатнія дні апошняй дэкады попыт прыкладна раўняўся прапанове.

Такія нажніцы амаль адпавядаюць найгоршым для золатавалютных запасаў Нацбанку прамежкам канца 2008 году.

Курс даляра на працягу апошняга месяца вагаецца нязначна, складае на 16 красавіка 2826 рублёў. Нязменнымі застаюцца і суадносіны рубля з валютным кошыкам.

Алею ў агонь валютнага рынку, несумненна, падліе і ўчорашняя ацэнка Пуціна, што крэдытная запазычанасць Беларусі дасягае пагрозлівых памераў. Гэтае выказванне мае асаблівае значэнне, калі ўлічыць, што Расія апошнія 15 гадоў была асноўным донарам і крэдыторам Беларусі. Паводле ацэнкі пасла Расіі ў Беларусі Сурыкава, у 2008 годзе памер толькі энергетычнай датацыі дасягнуў 11,5 млрд даляраў. Паводле ацэнак МВФ, у 2009 годзе Беларусь мае патрэбу ў 10,7 млрд даляраў замежных крэдытаў для выканання сваіх фінансавых забавязанняў перад насельніцтвам і замежнымі партнёрамі.

Усе 2000-я гады Беларусь падтрымлівала высокія дзяржаўныя выдаткі, у выніку чаго на сёння золатавалютныя запасы краіны ў прапорцыі да ВУП найніжэйшыя у рэгіёне Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.

16 красавіка Белстат апублікаваў чарговыя трывожныя звесткі: запазычанасць беларускіх прадпрыемстваў па крэдытах і пазыках на 1 сакавіка 2009 году склала 42,54 трлн рублёў і павялічылася проці 1 сакавіка 2008 году ў 1,5 разу. Пратэрмінаваная запазычанасць за той жа перыяд вырасла на 47,4% да 633,27 млрд. рублёў.

І першая, і другая лічба значна перавышаюць і тэмп інфляцыі, і працэнт дэвальвацыі рубля адносна даляра і еўра.

Каментары

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалілі праваабаронца Уладзя Лабковіча1

Віктар Бабарыка ў спісе памілаваных8

«Байсол» запусціў збор для палітвязняў, вызваленых 13 снежня2

Выйшлі на свабоду некалькі іншаземцаў і беларусаў з замежнымі пашпартамі1

Зяленскі: Беларусь аддала Украіне яшчэ пяць асуджаных украінцаў2

На свабодзе Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі9

Лукашэнка памілаваў 123 зняволеных9

Марыя Калеснікава выйшла на свабоду5

У Крычаве пасля аварыі пачалі аднаўляць ацяпленне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні73

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць