Выбары-20201818

Ціханоўская сустрэлася з выбаршчыкамі ў Лідзе ВІДЭА, ФОТА

Кандыдат на пасаду прэзідэнта Святлана Ціханоўская разам з членамі свайго штаба працягвае сваё турнэ па гарадах заходняй Беларусі. Сёння яна ўжо наведала Смаргонь і Маладзечна. Апошнім горадам сёння стала 100-тысячная Ліда. На мітынг тут сабралася больш за 2500 чалавек.

Мерапрыемства распачалося а 19:00 на плошчы каля Гандлёвага цэнтра «Патсдам», вуліца Лётная. Пад сустрэчу ўлады выдзелілі не самае зручнае месца для масавых мерапрыемстваў. 

Ідзе дождж. На сустрэчы шмат сімволікі, у першую чаргу нацыянальнай.

«Верым, можам, пераможам!» — скандуюць людзі.

Карэспандэнт НН паведамляе, што акрамя беларускіх сцягоў ёсць яшчэ некалькі польскіх. Ліда — адзін з цэнтраў пражывання польскай меншасці.

Удзельнікі мітынгу цёпла, з крыкамі «Малайчына!» сустрэлі звольненага лідскага фельчара.

Ціханоўская з'явілася на пляцоўцы ў 19:50 пад песню «Муры». Памылкова крыкнула: «Ну прывітанне, Слуцк!» Людзі адрэагавалі на гэты канфуз з разуменнем і смехам.

Ціханоўская пачала сваю прамову са слоў салідарнасці з палітвязнямі.

Потым яна традыцыйна звярнулася да пенсіянераў: «Пенсію вам плаціць не прэзідэнт. Пенсію плацяць вашы дзеці і ўнукі, пенсію вы зарабілі сваёй працай».

Адна з жанчын папрасіла паабяцаць, што вярнуць нацыянальную сімволіку.

«Паабяцайце, паабяцайце», — сказала яна падчас выступлення Марыі Калеснікавай.

Калеснікава паабяцала, што будзе вернутая Канстытуцыя 1994 года і будуць праведзены новыя сумленныя выбары.

На мітынгу відаць таксама сцяг дэсантнікаў і сцяг ЕС. Нехта падняў нават сцяг Расіі.

Выступы Марыны Калеснікавай і Веранікі Цапкала практычна не адрозніваліся ад папярэдніх іх выступаў у іншых гарадах.

Бліжэй да 21:00 пад песню «Муры» Ціханоўская разам са сваім штабам пачала развітвацца з гараджанамі.

Ціханоўская сказала, што Ліда стала для яе асаблівым горадам, паколькі звольнены лідскі фельчар, якому ўсёй краінай сабралі грошы, стаў сімвалам салідарнасці беларусаў.

А 21-й гадзіне людзі пачалі разыходзіцца, мітынг завяршыўся.

А вось некалькі кадраў з Маладзечна і Смаргоні:

Каментары18

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць