Улада1212

Лукашэнка — Ермаковай: Ты ў цяжкі момант выратавала Белгазпрамбанк і працоўны калектыў

БелТА

Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніком часовай адміністрацыі ААТ «Белгазпрамбанк» Надзеяй Ермаковай сітуацыю ў банку і падзякаваў за праведзеную працу, піша БелТА.

«Я, Надзея Андрэеўна, чаму запрасіў вас публічна (збіраўся даўно, але хапала працы тут): перш за ўсё, хачу табе падзякаваць, што ў цяжкі момант адгукнулася і фактычна выратавала банк і працоўны калектыў», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што Надзея Ермакова добра ведае сітуацыю ў банку. «Вельмі б прасіў, каб парадак быў у банку, банк губіць нельга.

Гэта банк, які, калі «Газпрам» ад яго адмовіцца, Гасподзь з імі.

Працоўны калектыў ёсць, навыкі ёсць, магчымасці будуць. Мы Нацыянальным банкам будзем падтрымліваць гэты банк: там жа нашы людзі і нашы прадпрыемствы. Так, трапілі ў складаную сітуацыю з-за гэтых карупцыйных праяў, але ў нас ёсць вопыт утрымання не проста на плаву банкаў, але і нармальнага іх функцыянавання», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што, як дакладваў яму старшыня Камітэта дзяржкантролю Іван Церцель, няма катастрофы ў банку. «Вам удалося з Лядніцкай (Ілона Лядніцкая — намеснік старшыні Нацыянальнага банка) стабілізаваць сітуацыю. Я таксама вельмі ўдзячны ёй, перадайце маю падзяку. Я зраблю ўсё для таго, каб і людзі, якія ўклалі свае грошы, і нашы прадпрыемствы нічога не страцілі. З нашага боку, з боку дзяржавы, мы зробім усё неабходнае», — запэўніў Лукашэнка.

«Асаблівай зацікаўленасці газпрамаўскай я не бачу, хоць, калі мы размаўлялі з прэзідэнтам Расіі, ён мне таксама рэкамендаваў: кажа, што банк можа працаваць, не бедныя ў яго ўласнікі — даслоўна.

Таму, калі табе патрэбен гэты банк, ён мне сказаў, значыць, паспрабуйце спрацаваць так, каб гэты банк працаваў. Я кажу: мы толькі за, мы супраць не будзем, але ён павінен працаваць па нашых законах. Таму яшчэ раз удзячны за тое, што зроблена за гэты час у гэтым банку», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Віктар Бабарыка ўзначальваў Белгазпрамбанк з 2000 па май 2020 года, пасля таго як ён заявіў пра ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах, у банка з'явіліся везізарныя праблемы. Фота Надзеі Бужан

Каментары12

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

На свабодзе Максім Знак і Аляксандр Фядута5

На свабодзе рэдактарка партала Tut.by Марына Золатава1

Вызвалілі праваабаронца Уладзя Лабковіча1

Віктар Бабарыка ў спісе памілаваных8

«Байсол» запусціў збор для палітвязняў, вызваленых 13 снежня2

Выйшлі на свабоду некалькі іншаземцаў і беларусаў з замежнымі пашпартамі1

Зяленскі: Беларусь аддала Украіне яшчэ пяць асуджаных украінцаў2

На свабодзе Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі9

Лукашэнка памілаваў 123 зняволеных9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні73

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць