Улада3232

Перапісаны пратакол з выбараў-2010 — у Саннікава было 119 галасоў, засталося 19 ФОТАФАКТ

Даследчык Андрэй Елісееў, працуючы з дадзенымі архіва Маладзечна, знайшоў унікальнае сведчанне фальсіфікацыі. Пасля выбараў-2010 засталіся два варыянты пратакола па адным участку. Даследаванне цалкам тут.

Было Стала Розніца
1 Лукашэнка 1223 1373 +150
2 Саннікаў 119 19 -100
3 Някляеў 72 22 -50
4 Раманчук 61 11 -50
5 Рымашэўскі 44 44
6 Статкевіч 29 29
7 Цярэшчанка 24 24
8 Міхалевіч 19 19
9 Кастусёў 14 14
10 Ус 7 7

Якая розніца паміж дакументамі? У Раманчука і Някляева аднялі па 50 галасоў, у Саннікава — адразу 100 галасоў.

У выніку Саннікаў з’ехаў з другога месца на шостае-сёмае. Раманчук яшчэ ніжэй, на перадапошняе.

Галасоў супраць усіх зрабілі на 70 менш, а несапраўдных бюлетэняў — на 20 больш.

У выніку «вызваленыя» 150 галасоў дапісалі Лукашэнку.

У агульную ведамасць былі ўнесеныя лічбы з выпраўленага пратакола.

Елісееў адзначае, што чарнавы варыянт пратакола выкананы іншым почыркам і змяшчае подпісы членаў камісіі, не зусім падобныя на подпісы фінальнага пратакола.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім14

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Асноўнае, што расказаў Бабарыка на першай прэс-канферэнцыі8

Людзі, што забілі 15 чалавек на пляжы ў Сіднеі падчас Ханукі, — гэта бацька і сын2

Горш толькі курэнне: маштабнае даследаванне паказала, што недахоп сну моцна звязаны са скарачэннем працягласці жыцця

Бяспалаў: Бабарыка спрабуе працаваць на тых, хто ўнутры краіны. Дайце прастору, не перашкаджайце19

На дне Дняпра знайшлі вялізны скарб з візантыйскімі манетамі2

Бабарыка расказаў пра «круглы стол» у СІЗА КДБ і свой ход думак у 2020-м6

Рыбакоў: Не было ніякіх спроб ЗША пасварыць нас з Расіяй2

240 тысяч еўра ўжо сабралі на палітвязняў. Збор яшчэ можна падтрымаць

Германія плануе прыняць Віктара Бабарыку і Марыю Калеснікаву18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім14

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць