Свет

Меркель ашаломлена падзеямі ў Беларусі: Фундаментальнае права не павінна таптацца нагамі

Канцлер Ангела Меркель рашучым чынам асуджае прымяненне сілы супраць мірных дэманстрантаў у Беларусі; ўрад Нямеччыны ўзрушаны паведамленнямі пра жорсткае абыходжанне з затрыманымі і лічыць, што ЕС павінен абмеркаваць санкцыі супраць адказных асоб за парушэнні правоў чалавека. Пра гэта заявіў у пятніцу на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ Штэфен Зайберт, піша ТАСС.

«Я хацеў бы ад імя канцлера зноў рашуча асудзіць прымяненне жорсткага гвалту супраць мірных дэманстрантаў», - сказаў ён.

«Канцлер асабліва асуджае, што тысячы былі затрыманыя проста з-за іх удзелу ў мірных пратэстах, яна ўзрушаная паведамленнямі аб тым, што з імі жорстка абыходзіліся», - дадаў Зайберт. Паводле яго слоў, гэта, з пункту гледжання Берліна, «непрымальна».

«Беларусь павінна неадкладна і без папярэдніх умоваў вызваліць людзей і забяспечыць іх права на сходы, выказванне меркавання і атрыманне інфармацыі», - сказаў ён, паказаўшы на тое, што «вельмі многія людзі» выйшлі на вуліцы беларускіх гарадоў і склалі працу на прадпрыемствах, « каб мірна заявіць аб сваім палітычным меркаванні ». Паводле яго слоў, гэта адлюстроўвае незадаволенасць і адчай грамадзян краіны ў сувязі з сітуацыяй і падзеямі вакол прэзідэнцкіх выбараў.

«Урад Нямеччыны падтрымлівае ўсіх людзей, якія мірна выказваюць сваю волю, што ў дэмакратыі з'яўляецца правам кожнага асобнага чалавека. Тое, што цяпер гэта фундаментальнае права ў Беларусі топчуць нагамі, непрымальна», - працягваў Зайберт.

«Нямеччына абмяркуе сёння ў Савеце ЕС падзеі ў Беларусі. На наш погляд, пры гэтым трэба будзе абмеркаваць санкцыі супраць тых, хто нясе адказнасць за парушэнні правоў чалавека», — адзначыў Зайберт.

Каментары

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Іран пакараў смерцю трох маладых дэманстрантаў4

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць