Грамадства

Украінскія спецслужбы: Мы рыхтавалі аперацыю па затрыманні баевікоў Вагнера

Украінскія спецслужбы рыхтавалі маштабную аперацыю па затрыманні групы баевікоў ПВК Вагнера, для чаго выманілі іх у Беларусь. Аднак спецаперацыя правалілася, паведамляюць украінскія СМІ.

Украінскія сілавікі больш за год таму пачалі аперацыю па вышуку і затрыманні тэрарыстаў. У складзе групы, якую павінны былі схапіць, былі людзі, імаверна датычныя да катастрофы Boeing МН-17, Іл-76 пад Луганскім аэрапортам, АН-26 каля Луганска.

У рамках спецаперацыі баевікоў нанялі па падробленых дагаворах ахоўваць нафтавыя вышкі ў Венесуэле. Падчас вярбоўкі яны далі пад запіс інфармацыю аб злачынствах на тэрыторыі Украіны, таму што думалі, што паказваюць «працадаўцу» ўзровень «кваліфікацыі». Баевікі павінны былі вылецець з Мінска. Ім ужо нават купілі квіткі.

Група складалася з 33 чалавек, сярод іх былі 28 баевікоў, якіх павінны былі затрымаць. 9 з іх былі грамадзянамі Украіны. Не ўсе найміты служылі ў вядомай групе Вагнера.

Па плане, 24 ліпеня групу павінны былі прывезці з Масквы ў Мінскі аэрапорт, каб яны не затрымліваліся ў Беларусі. 25 ліпеня група павінна была вылецець у Турцыю рэйсам Мінск — Стамбул.

Паводле задумы, падчас гэтага пералёту самалёт павінен быў экстрана сесці ў адным з украінскіх аэрапортаў, паколькі аднаму з пасажыраў нібыта стала б дрэнна. Гэтую ролю павінен быў выконваць агент СБУ. Пад выглядам медработнікаў ў самалёт зайшла б група спецназа і затрымала б «вагнераўцаў».

Аднак план не атрымалася рэалізаваць.

24 ліпеня сілавікі далажылі аб правядзенні фінальнай стадыі аперацыі ў офісе прэзідэнта Украіны. На дакладзе прысутнічалі Зяленскі, кіраўнік Офіса Андрэй Ярмак і іншыя.

Пасля дакладу Ярмак папрасіў адкласці спецаперацыю. Ён спаслаўся на перамовы з памочнікам прэзідэнта Расіі і тое, што аперацыя магла б сарваць абмен палоннымі, які рыхтаваўся ў той час, і пачатак перамір'я. Аперацыю адклалі на некалькі дзён.

Хоць кіраўнікі спецслужбаў казалі, што баевікі ўжо ў дарозе, зарэгістраваныя на рэйс, спыненне аперацыі можа прывесці да правалу.

Але прэзідэнт Зяленскі падтрымаў Ермака і загадаў перанесці аперацыю на 30 ліпеня.

Украінскія разведчыкі падазраюць, што пасля гэтага адбыўся зліў інфармацыі ў Федэральную службу бяспекі Расіі. Вынікам было затрыманне наймітаў у Мінску і іх перадача Расіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы1

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы

Усе навіны →
Усе навіны

Махляр пры дапамозе ШІ выдаў сябе за Марка Рубіа і звязаўся з трыма міністрамі замежных спраў1

У італьянскім аэрапорце мужчыну засмактала ў рухавік самалёта1

«Не хацеў бы памерці на здымачнай пляцоўцы». Майкл Дуглас сыходзіць з кіно1

«Мала што ў інтэрнэце пішуць». Выкладчык, якога абвінавацілі ў дамаганнях, працягне працаваць у ансамблі «Белая Русь»15

Як медсястра з Барысава адпачывае амаль без грошай5

Тайвань хоча адарваць сваю эканоміку ад Кітая. Наколькі гэта рэальна?2

Праваабаронцы: Сілавікі масава затрымліваюць беларусаў, што трапілі ў кадры дакументальнага фільму пра пратэсты11

«Мы працуем, каб вызваленні сталі сістэмнымі, а не спарадычнымі». Вячорка адказаў Краўцову13

Беларускія школьнікі стварылі дзіцячы блакпост на мяжы з Украінай. У іх савецкія нашыўкі і медаль «удзельніка СВА»58

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы1

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць