Грамадства

Латушка расказаў, як у Адміністрацыі прэзідэнта Пяткевіч адчытвала яго за беларускую мову

У інтэрв’ю праекту «Ток» Павел Латушка распавёў, які ціск за беларускую мову адчуваў нават на пасадзе міністра культуры. 

Павел Латушка. Фота Надзеі Бужан

— Першая спроба была, калі я толькі тыдзень прапрацаваў міністрам культуры і быў выкліканы ў Адміністрацыю прэзідэнта да кіраўніка Уладзіміра Макея па прапанове яго намесніцы Наталлі Пяткевіч, якая зрабіла мне абструкцыю, што я прымушаю на «Славянскім базары» больш шырока выкарыстоўваць беларускую мову, што я іду шляхам нацыяналізму: «Вы ведаеце падыходы кіраўніка нашай дзяржавы, за двухмоўе» — і гэтак далей.

Трэба аддаць належнае Макею, ён тады сказаў — гэта была размова на тры асобы, — што падтрымлівае пазіцыю міністра культуры, накіраваную на тое, каб больш шырока выкарыстоўвалася ў беларускім грамадстве беларуская мова пры разуменні, што гэта не павінна ажыццяўляцца спосабам гвалту. Так што першая маленькая перамога ў мяне была, я атрымаў гэты карт-бланш.

Пазней такіх прыкладаў было шмат. Людзі, якія ўвогуле не прымалі беларускую мову, на жаль, таксама былі. Як кажуць, пра людзей, якія адышлі, не кажуць дрэнна, але быў такі чалавек у нашай дзяржаўнай сістэме, які лічыў, што няма беларускага народа, няма беларускай культуры і беларускай мовы. Ён зрабіў наступны крок, жорсткі і прынцыповы, што нібыта я прымушаю ўсю кінастудыю «Беларусьфільм», усё справаводства перавесці на беларускую мову. Ніколі я такіх даручэнняў не даваў, ні вусных, ні пісьмовых, але ён зрабіў так спецыяльна, каб зноў-такі аслабіць мае пазіцыі і перапыніць мой даволі адкрыты і станоўчы падыход.

(Гаворка пра дырэктара «Беларусьфільма» Уладзіміра Замяталіна. У 1990-я ён быў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, таксама займаў пасаду віцэ-прэм’ера. Вядомы сваімі антыбеларускімі выказваннямі. Памёр у 2019 годзе. — заўв. НН)

Я казаў так: я нікога ніколі не буду прымушаць — я буду толькі вітаць, калі хтосьці будзе публічна ці пісьмова выкарыстоўваць беларускую мову, я заўсёды буду гэтаму спрыяць, але прымусіць нікога я не маю права.

Пазней былі сітуацыі, калі ішла прэмія «За духоўнае адраджэнне», канцэрт, і з канцэрта выкрэсліваліся музычныя творы на вершы Купалы і Коласа.

Я ставіў пытанне вельмі рэзка адной з кіраўніц сярэдняга ўзроўню Адміністрацыі прэзідэнта, якая пазней працавала першым намеснікам міністра культуры: прабачце, Штраўс, Моцарт — гэта наша духоўнае адраджэнне, а Купала і Колас — не наша духоўнае адраджэнне?

Тым больш гэта быў юбілейны год, калі не памыляюся, бадай 120-годдзе з нараджэння. Для мяне гэта была дзіўная і непрымальная сітуацыя, і я сказаў, што не буду візаваць праграму падобнага канцэрта. Яна вымушаная была адступіць.

(Гаворка пра Ірыну Дрыга, якая з 2014 па 2018 год была намесніцай міністра культуры, цэнзуравала п'есы і спектаклі. Менавіта яна падпісала пастанову аб змене межаў ахоўнай зоны мемарыяла «Курапаты», дзе ў сталінскія часы расстрэльвалі людзей, што дазволіла тут з’явіцца скандальна вядомаму рэстарану «Паедзем паядзім». Цяпер узначальвае галоўнае ўпраўленне культуры і аналітычнай работы ў Мінкульце. — заўв. НН)

І вось гэтая барацьба фактычна прысутнічала амаль штодня. Абсалютна пастаянна я павінен быў пераконваць, што права выкарыстання беларускай мовы, яе развіцця і існавання ёсць перадусім тут, у межах Беларусі.

Каментары

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць