Грамадства11

Ля МУС сабраліся больш за 50 журналістаў — патрабавалі сустрэчы з Караевым. Не абышлося без затрымання

Ля МУС сабраліся больш за 50 журналістаў — патрабуюць сустрэчы з Караевым.

Міністр Караеў чакана да журналістаў не выйшаў. Гендырэктару Tut.by Людміле Чэкінай і галоўнаму рэдактару партала Марыне Золатавай, якія заходзілі ўнутр міністэрства, прапанавалі абскардзіць затрыманне калег праз пракуратуру.

Пазней затрыманы фатограф Tut.by Дзмітрый Брушко — невядомыя закінулі яго ў легкавік і з’ехалі.

Нагадаем, журналістаў Tut.by Надзею Калініну і Аляксея Суднікава, «Камсамольскай праўды» ў Беларусі» Мікіту Дубалеку, Марыю Эляшэвіч, Сяргея Шчогалева і журналіста БелаПАН Андрэя Шаўлюгу, затрыманых 1 верасня на акцыі ў Мінску, павезлі на Акрэсціна. Суд над імі працягнецца 3 верасня.

Журналісты былі затрыманыя ўвечары 1 верасня. Амаль суткі нашы калегі знаходзіліся ў РУУС Кастрычніцкага раёна. Ноч яны правялі ў актавай зале, спалі на крэслах. Іх справы разглядаў суд. Рашэнне па іх справах пакуль не прынята. Справы адпраўлялі на дапрацоўку.

Журналісты былі пазначаныя камізэлькамі і бэйджамі «Прэса». Аднак іх затрымалі ля стадыёна «Дынама» для праверкі дакументаў, а пазней склалі пратакол за ўдзел у «несанкцыянаваным мітынгу». Цяпер ім пагражае штраф або адміністрацыйны арышт да 15 сутак.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць14

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць14

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць