На пероне «Фрунзенскай» знялі частку агароджы — бачны спуск у пераход на трэцюю лінію метро
На платформе «Фрунзенскай» — агароджа. За ёй будуюць пераход на станцыю трэцяй лініі метро. Частку агароджы знялі: і цяпер бачны спуск у пераходны тунэль.

Tut.by
На адным з выхадаў з пераходу на Фрунзенскай знялі агароджуhttps://t.co/2HUFeS2hbR pic.twitter.com/Cup3QXKuvn
З платформы станцыі «Фрунзенская» можна будзе трапіць на «Юбілейную плошчу», якая пакуль будзе апошняй, паўночнай, станцыяй трэцяй лініі.
Таксама будуць станцыі «Плошча Францішка Багушэвіча», «Вакзальная» і «Кавальская Слабада».
На мінулым тыдні сказалі, што трэцяя лінія, магчыма, будзе запушчана ў канцы кастрычніка.
Каментары