Здарэнні2222

«Стан афекту». Абвінавачанага ў забойстве бацькі-тырана 18-гадовага хлопца вызвалілі ў зале суда

2 кастрычніка суд Камянецкага раёна разгледзеў крымінальную справу 18-гадовага жыхара Камянецкага раёна Арцёма Е., які абвінавачваўся ў забойстве бацькі, піша Tut.by.

Суд вызваліў юнака ад крымінальнай адказнасці і спыніў вытворчасць па крымінальнай справе. Арцёма вызвалілі ў зале суда.

Падставай для прыняцця такога рашэння сталі вынікі паўторнай комплекснай судовай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, якая ўстанавіла, што ў момант забойства Арцём знаходзіўся ў стане афекту і не мог у поўнай меры ўсведамляць значэнне сваіх дзеянняў.

Нагадаем, злачынства малады чалавек здзейсніў 26 лютага ў горадзе Высокае Камянецкага раёна. У той дзень хлопец некалькі разоў ударыў сякерай па галаве бацьку Валерыя, а затым патэлефанаваў у міліцыю і прызнаўся ў забойстве. На той момант мужчына быў яшчэ жывы. Ён памёр у бальніцы 10 красавіка. Па версіі абвінавачвання, матывам забойства сталі «ўсталяваныя на працягу доўгага перыяду часу асабістыя непрыязныя адносіны» сына да бацькі.

На першым судовым пасяджэнні абвінавачаны распавёў, што бацька рэгулярна выпіваў. У стане ап'янення ён дэбашырыў, лаяўся матам, абражаў жонку і сына. Таксама Арцём паведаміў, што бацька ўздымаў руку на яго і маму.

— Да 12 гадоў я лічыў, што такія паводзіны бацькі — гэта нармальна. Потым, па расказах сяброў, зразумеў, што гэта ненармальна. Ён увесь час крычаў, мацюкаўся, размахваў рукамі. Часта мацюкаўся ў мой адрас і ў адрас мамы. Былі выразы: «Памрэш маленькім». <…> Я стараўся не звяртаць на яго ўвагі. Ён пакрычыць, я памаўчу — і ўсё, — распавёў суддзі хлопец.

Перад апошнім словам абвінавачанага суддзя аднавіла судовае следства і папрасіла Арцёма расказаць пра свой стан у дзень забойства.

Ён паведаміў, што 26 лютага быў сонны: усю ноч п'яны бацька дэбашырыў і не даваў яму з мамай заснуць. Агулам ён паспаў каля пяці гадзін. Раніцай ён стомлены пайшоў на заняткі ў каледж. Дадому вярнуўся бліжэй да 16:00. Каля 18:00 Арцём пачуў, што на вуліцы крычаў п'яны бацька. У хлопца з'явілася пачуццё трывогі, пачасціўся пульс, з'явіўся трэмар. Па словах Арцёма, апошнія 5-7 гадоў менавіта так яго арганізм рэагаваў на голас п'янага бацькі. Дома Валерый зладзіў чарговы скандал і прыкладна ў 19:00 заснуў на канапе. Пасля гэтага Арцём выйшаў са спальні, паглядзеў на бацьку і адчуў прыступ страху. Абвінавачаны падкрэсліў, што ў той момант дрэнна ўсведамляў наступствы сваіх дзеянняў.

— Ці разумелі вы, што здзяйсняеце забойства? — удакладніла суддзя.

— Я не думаў пра гэта. Я думаў, што пазбаўляюся ад страху, — адказаў Арцём.

Каментары22

Цяпер чытаюць

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі16

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзевяцігадовая школьніца аддала аферыстам ювелірныя каштоўнасці мамы. Яе палохалі дзіцячым домам2

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?17

Зяленскі: Расія дае Украіне два месяцы на выхад з Данбаса14

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі чэмпіянату свету па футболе1

Расіяне афармляюць беларускія ДНЖ, каб ездзіць на аўто на беларускай рэгістрацыі. У чым сэнс?6

Учора ў Беларусі было да +20°С

«Мы пакінем Іран вельмі хутка». Трамп анансаваў заканчэнне вайны незалежна ад таго, ці будзе здзелка з Іранам5

Чаму на Блізкім Усходзе так шмат нафты?2

Сенсацыя дня — Італія прайграла Босніі ў серыі пенальці і не едзе на чэмпіянат свету па футболе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі16

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць