Грамадства33

Мінск адточваў салідарнасць, а сілавікі — тактыку разгону. Асноўнае за 11 кастрычніка

— Больш за 100 тысяч дэманстрантаў ізноў выйшлі на вуліцы Мінска, нягледзячы на абложны дождж.

— Лукашэнкаўцы сёння абралі жорсткую тактыку: яшчэ Марш не пачаўся, а ўжо адбываліся напады на патэнцыйных удзельнікаў, у якіх бралі ўдзел сілавікі без апазнавальных знакаў у чорнай і аліўкавай форме, а таксама ў джынсах, але з дубінкамі і ружжамі.

— Яшчэ да таго, як на вуліцах пачалі збірацца людзі, масава затрымлівалі журналістаў, прычым не толькі ў Мінску і задоўга да пачатку падзей. Затрыманых журналістаў не менш за 43.

— Праз жорсткі разгон на Стэле сёння сфарміраваліся некалькі вялікіх калон: на Машэрава-Ціміразева, на Пераможцаў-Нямізе, а таксама на Раманаўскай Слабадзе. Таму складана падлічыць дакладна, колькі людзей удзельнічала сёння ў Маршы. Аднак іх выглядала, што іх было не менш, чым мінулыя нядзелі.

— Калона ад Ціміразева ў другі раз спрабавала прайсці да Стэлы, але адтуль вадамётамі людзей адцяснілі ў бок Кальварыйскай, дзе яны аб'ядналіся з калонай, што ішла па Раманаўскай Слабадзе.

— Сілавікі затрымлівалі людзей у хвасце калоны, рассякалі яе, а асноўную частку разагналі на Пушкінскай з вадамётамі і стралянінай.

— Паралельна з гэтым іншая калона прайшла маршам па Багдановіча-Куйбышава—Харужай—Чарвякова.

— Карэспандэнты «Нашай Нівы» былі сведкамі, як жыхары Мінска хавалі дэманстрантаў у без перабольшання сотнях пад'ездаў, крамаў, кавярань у месцах разгону. Асабліва драматычныя падзеі разгарнуліся ў хостэле «Флэтком» на Пушкінскай.

— Сілавікі сутыкаюцца з жорсткай крытыкай з боку пенсіянераў: шматлікія відэа гэтага апублікаваныя ў нашым тэлеграм-канале @nashaniva, а вось другое відэа, як жанчыны і пенсіянеры сарвалі інтэрв'ю камандзіра АМАПа БТ.

— Натоўпы людзей заставаліся на вуліцах у розных кропках Мінска пад дажджом працяглы час, іх падтрымлівалі аўтамабалісты, якія тармазілі рух.

— Пратэсты адбыліся таксама ў абласных і раённых цэнтрах краіны.

— Агульнае ўражанне карэспандэнтаў «Нашай Нівы»: азарт дэманстрантаў у Мінску не згасае, энергія была моцная, салідарнасць гараджан таксама нарастае. У той жа час лукашэнкаўцы адточваюць тактыку рассячэння і разгону.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы2

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Івулін зрабіў тату ў памяць пра Мелказёрава — вось які сэнс стаіць за імі4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк13

Падрабязнасці ДТЗ у Мінску: жанчыне стала дрэнна за рулём, яна збіла дзяўчынку

«Бранск пад ракетным ударам!» — «Вы не тушыце, дагарыць хутчэй». Мінабароны Украіны па-чорнаму адпальвае ў Threads22

У Мінску адкрыецца незвычайная ўстанова для жанчын5

У Мінску BMW урэзалася ў агароджу і перакулілася1

46‑гадовага касметолага з Калодзішчаў асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках4

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы2

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць