Улада11

Лукашэнка расійскаму паслу: Я гатовы прыслухоўвацца да меркаванняў паслоў наконт тых ці іншых прызначэнняў

Аляксандр Лукашэнка заклікаў кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў у Беларусі да больш інтэнсіўных і адкрытых зносінаў. Такую заяву ён зрабіў падчас сустрэчы з паслом Расіі Аляксандрам Сурыкавым, паведамляе прэс‑служба прэзідэнта.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў мэтах пазбягання інсінуацый у СМІ і палітычных колах ён гатовы адказаць шчыра на любыя пытанні замежных дыппрадстаўнікоў. «Гэта тычыцца ўсіх сфер, — зазначыў ён. — Да прыкладу, я гатовы паведаміць вам аб нядаўняй сустрэчы з прэзідэнтам Украіны, аб перспектывах нашага ўдзелу ва Усходнім партнёрстве, а таксама аб любых кадравых прызначэннях». Паводле слоў прэзідэнта, ён гатовы прыслухоўвацца да меркаванняў паслоў наконт тых ці іншых прызначэнняў на дзяржаўныя пасады.

У сваю чаргу Аляксандр Сурыкаў назваў рашэнне беларускага прэзідэнта аб серыі сустрэч з дыппрадстаўнікамі вельмі правільным і своечасовым, асабліва на фоне глабальнага эканамічнага крызісу.

Пасля пратакольнай сустрэчы Лукашэнка і Сурыкаў працягнулі размову ў фармаце «сам‑насам».

Каментары1

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць