Грамадства2020

Сустрэча з кіраўніком Фрунзенскага раёна скончылася скандалам РЭПАРТАЖ

Каля 70 чалавек прыйшло ў будынак школы на Бірузова, каб пагаварыць з кіраўніком адміністрацыі раёна Сяргеем Шкрудневым. Сустрэча была анансаваная загадзя. Але чыноўнік заявіў, што праз каранавірус фармат змяніўся, цяпер гэта не сустрэча, а прыём. Гэта значыць, што Шкруднеў сядзе ў кабінеце і будзе запрашаць жыхароў па адным.

Людзей гэта абурыла: «Мы хочам чуць вашы адказы!»

«Бачна, што вы не настроеныя на дыялог», — заявіў ім Шкруднеў. І прапанаваў: «Хай адзін заходзіць, пасля вам пераказвае!»

Людзі загулі: «Мы народ! Вы — наш слуга!»

«Халоп, атрымліваецца?» — скрывіўся чыноўнік. І кінуў тым, хто здымаў яго на мабільныя: «Не тыкайце мне гэтымі мыльніцамі!»

Людзі вырашылі, што такія ўмовы ім не вельмі падыходзяць, большасць вырашыла байкатаваць фармат, на якім настаяў Шкруднеў.

«Ці ўсе заходзім, ці ніхто», — вырашылі людзі.

«Не трэба мне тут камандаваць!» — сказаў чыноўнік і зашыўся ў кабінеце.

Раззлаваныя людзі выйшлі ў фае, да чыноўніка зайшоў толькі адзін мужчына з пытаннямі пра спілаваныя дрэвы і «алканаўтаў».

Тым часам у фае намаляваліся двое міліцыянтаў. Па словах жыхароў, іх выклікала памочніца чыноўніка.

Абураныя людзі пачалі выказваць прэтэнзіі міліцыі.

Скарыстаўшыся момантам, карэспандэнт «Нашай Нівы» спытаў у памочніцы, навошта яна выклікала міліцыянтаў.

— Я нікога не выклікала, — адказала жанчына.

— А як вас завуць?

— Гэта няважна.

У выніку большасць народу проста сышла, абураная «прыёмам». Засталося з дзясятак чалавек і работніцы школы, якія ў адказ на пытанні толькі паціскалі плячыма: маўляў, актавая зала і спартзала занятыя, што мы можам зрабіць? Заўсёды ў людзей вінаватая школа!

Засталася бадзяцца па пустым фае і парачка міліцыянтаў.

Адзін з жыхароў зайшоў да чыноўніка і нагадаў яму: «Лукашэнка ж казаў, што віруса няма. Чаму тады нельга сабрацца і выслухаць людзей?

Чыноўнік прадказальна адказаў: «Гэта меры прафілактыкі, мы абмежаваныя ў правядзенні масавых збораў».

Мужчына падняў пытанне непрынятых подпісаў за Бабарыку і Цапкалу. Шкруднеў паведаміў, што пытанне не да яго. «Я крэпкі гаспадарнік, а не палітык», — адказаў чыноўнік.

Тады той жа мужчына спытаў: «Як вы ставіцеся да таго, што па раёне бегаюць людзі ў чорным без апазнавальных знакаў і хапаюць усіх, каго захочуць? Хто яны?»

«Яны вас крыўдзяць? — спытаў Шкруднеў. — Магчыма, іх унутранымі дакументамі гэта рэгулюецца. Гэта аператыўныя службы, я мяркую, якія абараняюць грамадзян».

«Дзякуй ім, што мяне абаранілі ад мяне», — пракаментаваў іншы жыхар, той самы, які калісьці быў прызнаны на судзе вінаватым, бо меў дамову з адвакатам, адпаведна рыхтаваўся да правапарушэння.

Зайшла размова і пра выбары.

«На Каменнай Горцы са мной не размаўляюць, бо ў іх навязлівая ідэя, што выбары не сапраўдныя… А для мяне доказ сапраўднасці выбараў — паведамленне ЦВК», — паведаміў Шкруднеў.

Што тут дадаць.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Усе навіны →
Усе навіны

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў6

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

«Гнюсь пануе над краем». Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Кацярыне Андрэевай3

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць