Улада1616

Хто стаіць за стварэннем прарасійскай партыі «Саюз»? Разбіраем па персаналіях

18 кастрычніка ў Мінску адбылося пасяджэнне аргкамітэта палітычнай партыі «Саюз», якая выступае за больш шчыльную беларуска-расійскую інтэграцыю. Цяпер «Саюз» актыўна піяраць на дзяржаўным тэлебачанні, таму няма сумневу, што арганізацыю зарэгіструюць.

Прэзідыум «Саюза». Фота з сайта арганізацыі.

Пра старшыню аргкамітэта Сяргея Лушча «НН» неаднаразова пісала, а ў гэтай публікацыі мы глянем на сябраў прэзідыума «Саюза». Што гэта са людзі і якім чынам яны трапілі ў каманду Лушча.

Чытайце таксама. Галоўны прарасійскі палітык Беларусі Сяргей Лушч: быў «валхвом» паганскай секты, жонка не сцярпела сяброў-неанацыстаў

Мікалай Сяргееў

Пуцін уручае медаль Сяргееву. Фота з сайта Крамля.

Год таму гэты чалавек, які пазіцыянуе сябе як «палітолаг, прадстаўнік Інстытута краін СНД у Беларусі» атрымаў з рук Уладзіміра Пуціна медаль Пушкіна. «Гэтая ўзнагарода вельмі важная для Беларусі, бо ў нас руская мова і літаратура не чужыя», — казаў Сяргееў на ўручэнні.

Таксама Сяргееў узначальвае грамадскую арганізацыю «Русь», якая дзейнічае пад крылом «Рассупрацоўніцтва». Менавіта намаганнямі Сяргеева летась у Мінску праходзіла вечарына памяці баевіка «ДНР» Аляксандра Захарчанкі. Мэтай «Русі» з’яўляецца «захаванне, вывучэнне і прапаганда рускай культуры і мовы».

Тыя, хто сачыў за палітычным жыццём з пачатку 90-х, напэўна, згадаюць Сяргеева як аднаго з сустаршынь чарнасоценскай, антысеміцкай арганізацыі «Славянскі сабор «Белая Русь». Гэтая арганізацыя таксама прэтэндавала на ролі прарасійскай партыі ў Беларусі, але растварылася ў гісторыі.

Сяргееў запомніўся яшчэ тым, што прапанаваў у саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі аддаць Мінску Смаленскую, Бранскую і Пскоўскую вобласці. Гэта выклікала абурэнне шмат у каго з паплечнікаў.

Андрэй Тапаз

Андрэй Тапаз (у цэнтры ў форме) з выхаванцамі. Фота sobor.by.

Гэта вайсковы старшына (прапаршчык), ён пастаянна носіць форму. Тапаз з’яўляецца заснавальнікам і кіраўніком моладзевага грамадскага аб’яднання «Мінскі вайскова-патрыятычны пошукавы цэнтр «Айчына». Сам Тапаз кажа, што ягоная задача «зрабіць з хлопчыкаў мужчын».

Дзейнічае гэтая чароўная арганізацыя пры Генштабе Міністэрства абароны, а сярод тых, з кім яна супрацоўнічае, — чарнасоценскія, казацкія, праваслаўныя арганізацыі. Улетку арганізацыя Тапаза арганізоўвае лагеры, дзе дзяцей вучаць карыстацца зброяй, хадзіць у каравул.

Тапаз быў сярод беларускіх казакоў, якія прыехалі ў Люблін на пахаванне данскіх казакоў, што загінулі ў гэтым польскім горадзе ў 1920 годзе. Варта адзначыць, што тая «дэлегацыя» стаяла з чорна-жоўта-белым расійскім імперскім сцягам.

Глеб Волкаў

Волкаў — мінчук, скончыў Акадэмію фізічнага выхавання.

Калі Леў Крыштаповіч узначальваў Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта, узяў Волкава да сябе працаваць вядучым спецыялістам. Потым ён перайшоў на працу ў Акадэмію кіравання.

Доўгі час Волкаў быў сябрам ЛДП, актыўнічаў, нават з’яўляўся кіраўніком прэс-службы партыі. У 2012 балатаваўся ад «гайдукевічцаў» у парламент, але прагназавана мандат атрымала кандыдатка ад улады Жураўская.

Волкаў выступае як аналітык у міжнародных пытанняў, ён нямала піша ў «Беларускую думку» аб «дэструктыўным патэнцыяле глабальных СМІ», а таксама мілітарызме ЗША.

Выступаў у якасці эксперта на антыбеларускім партале «Рэгнум», дзе ўпэўнена сцвярджаў, што суверэнітэт нашай краіны — «з’ява часовая».

Уладзімір Груздзеў

Уладзімір Груздзеў. Фота з фэйсбука.

Адразу скажам, што да сясцёр Груздзевых гэты чалавек ніякага дачынення не мае. Гэта сакратар праўлення Беларускага славянскага камітэта, таго самага, які ўзначальвае Сяргей Касцян (дарэчы, ён у працы «Саюза» ўдзелу не бярэ).

У сваіх профілях у сацсетках адзначае, што мае медалі «100 гадоў славянскаму руху на землях Беларусі», «1100 гадоў мірнай дамовы князя Алега Вешчага з Візантыяй».

Груздзеву 32 гады, ён родам з Мазыра. Шмат гадоў адпрацаваў на Microsoft, цяпер працягвае працаваць у сферы IT.

Кажа, што да славянскіх ідэй прыйшоў пасля наведвання Кіева і паходу ў Кіева-Пячорскую лаўру. «Я тады зразумеў, што мы з’яўляемся часткай трыадзінага рускага народу, далучыўся да Беларускага славянскага камітэта», — сказаў Груздзеў.

На мінулых выбарах галасаваў «супраць усіх». Кажа, што ніводзін з кандыдатаў не адпавядаў ягоным поглядам. Лукашэнку Груздзеў крытыкуе за тое, што ён паставіў краіну ў цяперашняе становішча «шматвектарнай палітыкай».

«Шматвектарнасць не павінна ісці ў шкоду нацыянальным інтарэсам. Напрыклад, чаму мы так і не прызналі незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі», — наракае Груздзеў.

Дзмітрый Семчанка

Чалавек-загадка. Пра яго існаванне нічога не ведаюць пошукавыя сістэмы. Няма яго сярод карыстальнікаў сацыяльных сетак. Існуе нядаўняя публікацыя нейкага Дзмітрыя Семчанкі на адным прарасійскім гомельскім сайце, дзе ён крытыкуе Мечыслава Грыба.

Мы спыталі ў Мікалая Сяргеева, хто такі Семчанка, але ён шчыра адказаў, што такога чалавека не ведае і нібыта яго не было на сходзе аргкамітэта па стварэнні «Саюза». Уладзімір Груздзеў таксама адзначыў, што для яго гэта загадка. Сяргей Лушч адмовіўся размаўляць з «НН».

Былы вядучы АНТ, удзельнік прэзідэнцкага пула Дзмітрый Семчанка, які сышоў з тэлеканала пасля выбараў, сцвярджае, што не мае ніякага дачынення да «Саюза».

Каментары16

Цяпер чытаюць

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы22

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай захапіўся ідэяй кіраваць дажджом — наколькі гэта эфектыўна?

На палац Хаменеі скінулі 30 бомбаў9

У кватэры беларусаў з 1 сакавіка будуць прыходзіць і задаваць пытанні: хто і навошта12

Якія краіны лепш за ўсё даюць візы беларусам і калі пачынаць афармленне, каб паспець да летняга адпачынку?5

«Ім лепш гэтага не рабіць». Трамп папярэдзіў Іран на фоне пагроз адказаць «наймацнейшым ударам»5

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба44

У вёсцы пад Віцебскам ёсць душэўны музей: кормяць смачна, а запіс ажно за месяц

Аналіз ДНК дазволіў зазірнуць у інтымнае жыццё неандэртальцаў10

У Іране людзі выходзяць святкаваць смерць Хаменеі ВІДЭА15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы22

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць