Культура44

Яшчэ адзін мінскі тэатр пад пагрозай знішчэння?

Трупа Новага драматычнага тэатра абвясціла кіраўніцтву аб далучэнні да Агульнанацыянальнай забастоўкі, а ў адказ атрымала абразы і пагрозы звальнення.

Па словах акцёра Андрэя Бібікава, які працуе ў Новым драматычным, сёння трупа абвясціла аб далучэнні да Агульнанацыянальнай забастоўкі і прапанавала кіраўніцтву сысці на каранцін. Гэта прывяло да гучнага канфлікту і пагрозаў звальнення.

«У наш бок прагучала, цытую, «ідыёты, недачалавекі, дэбілы, казлы» і так далей. Мы ўвогуле ніякага «вы» не чулі ўжо даўно. Да таго ж з боку дырэктара Васіля Марцецкага было ўжыта рукапрыкладства: ён двойчы штурхнуў мяне кулаком у грудзі, пераходзячы на асобы, то-бок не проста хаміў, а абражаў». 

У калектыўны зварот, у якім трупа паведамляе пра далучэнне да Агульнанацыянальнай забастоўкі, упісаныя патрабаванні спыніць гвалт у адносінах да мірных грамадзян, прызнаць вынікі выбараў 9 жніўня несапраўднымі, вызваліць палітзняволеных і прызначыць новыя выбары прэзідэнта. Ліст падпісала большасць трупы, а таксама іншыя працаўнікі тэатра. «Пасля гэтага Васіль Марцецкі прыйшоў і з парога пачаў нас абражаць і пагражаць звальненнем, усе нашы спробы паразмаўляць спыняліся матам і абразамі. Ён накрычаў на нас і сышоў», — кажа Андрэй Бібікаў.

Каб вырашыць канфлікт і не развальваць тэатр, супрацоўнікі напісалі другі зварот з прапановай сысці на каранцін: «У нас ледзь не ўся трупа — першы кантакт, ёсць тыя, хто ўжо хварэе. Афіцыйна пра гэта, вядома, ніхто не захацеў заяўляць, таму мы напісалі другі ліст і папрасілі перайсці на каранцін. Гэта было б кампрамісам — мы б рэалізавалі сваё права на забастоўку, а кіраўніцтва б мела нагоду даць нам такую магчымасць. Мы прапанавалі дыялог, але дыялогу не атрымалася».

Тым часам у раскладзе сталі замяняцца спектаклі, у якіх задзейнічаны акцёры, што падпісалі зварот. Андрэй лічыць, што яны будуць звольненыя, але кажа, што трупа была гатовая да такога развіцця падзей, калі пісала зварот. «Мы ўсе гатовыя да звальнення, бо дыялогу не атрымліваецца. Калектыў на гэта наважыўся, таму што мы беларусы. У нас павінны быць правы і мы хочам іх рэалізоўваць. У нас ёсць пазіцыя ў дачыненні да апошніх падзей у краіне. Нарэшце, апошнім штуршком сталі паводзіны кіраўніцтва: мы прапануем дыялог, а ў адказ нас топчуць, абражаюць і да таго ж б’юць».

Мы не заспелі на працоўным месцы Васіля Марцецкага, але яго намесніца Таццяна Дземеш сказала, што не бачыла ліст аб далучэнні да забастоўкі і сённяшні канфлікт спісала на эмацыйны ўсплёск на «фоне усяго гэтага бруду, які адбываецца ў горадзе». «Думаю, усё будзе ў парадку, таму што наш калектыў добры і дружны, у нас заўсёды было дастаткова ціха і бесканфліктна. Сёння проста адбыўся нервовы зрыў. Канешне, калі каранавірус, палітычная сітуацыя — адно на адно, людзі становяцца нервознымі. Гэта абстаноўка ў краіне паўплывала на нашых артыстаў, там некалькі чалавек было, але я спадзяюся, яны супакояцца».

На пытанне пра паводзіны дырэктара спадарыня Таццяна сказала, што «нічога хамскага ў дачыненні да артыстаў ад яго не пачула, больш хамства, магчыма, было ад артыстаў. Васіль Васільевіч мірны і спакойны чалавек, а любую фразу можна інтэрпрэтаваць па-рознаму».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ2

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

Айцішніка з Мінска пасадзілі па чатырох палітычных артыкулах3

«Ты пакліч мяне. Пазаві». Naviband прэзентаваў песню да Дня закаханых на класічны верш беларускай літаратуры3

«Змена рэжыму неабходная, але не толькі таму, што мы хочам быць свабоднымі». Рэза Пехлеві заклікаў ЗША нанесці ваенны ўдар па іранскім рэжыме6

Белы дом апублікаваў валянцінку з Грэнландыяй6

Netflix прэзентаваў серыял па рамане Архана Памука3

Усе гульцы зборнай Канады выйшлі на лёд, калі швейцарскага хакеіста выносілі з пляцоўкі

А чым цяпер займаецца Зарэцкая? Яна пераехала з Эстоніі ў Арабскія Эміраты14

Крэмль адмяніў абавязковы каранцін перад сустрэчамі з Пуціным1

Пасол ЗША: Кітай можа спыніць вайну ва Украіне адным званком4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ2

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць