Грамадства77

Дачка Каршунова, які кіраваў Інстытутам сацыялогіі НАН, сама адлічылася з 4 курса БДУ ў знак салідарнасці з рэпрэсаванымі

Арына Каршунова сама адлічылася з 4 курса БДУ ў знак падтрымкі ўсіх рэпрэсаваных. Яна — дачка таго самага Генадзя Каршунова, які да нядаўняга часу ўзначальваў Інстытут сацыялогіі НАН.

Яна запісала відэа, мы апублікавалі яго ў сваім тэлеграм канале.

Вось цытаты з яго: 

— Мы вельмі чакалі рэакцыі ад супрацоўнікаў факультэта на палітычную сітуацыю ў краіне, але не дачакаліся нават пасля збіцця першакурснікаў нашага факультэта. Ніводнага слова! 

— Не магу ўявіць сабе, што застаюся вучыцца ў месцы, дзе я павінна вывучаць паняцці «правы чалавека», «свабода», «выбар», але самое гэтае месца не спрыяе праяўленню гэтых рэчаў.

— У падтрымку ўсіх рэпрэсаваных студэнтаў, навукоўцаў і выкладчыкаў па сваёй волі адлічваюся, я веру, што ў новай Беларусі я вярнуся на ФФСН, каб давучыцца і атрымаць дыплом, я веру ў студэнцтва, жадаю ўсім поспехаў. Жыве Беларусь!

ФФСН узначальвае Вадзім Гігін. Па словах Арыны, паняцце вучобы не абмяжоўваецца ўніверсітэтам — яна збіраецца ісці вучыцца на профільныя курсы: ІТ, замежныя мовы, культурніцкія курсы і г. д.

Заяву на адлічэнне ад яе прынялі, не задаўшы лішніх пытанняў. 

Каментары7

Цяпер чытаюць

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў7

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок4

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»4

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў6

У Беларусь завезлі чырвоныя бананы. Што за яны?5

Трамп заявіў, што хоча браць удзел у кіраванні Іранам10

У Мінадукацыі патлумачылі, чаму ў медыцынскія ВНУ не будуць набіраць платнікаў3

Пасля Мінска кошт праезду ў грамадскім транспарце падаражэе і ў рэгіёнах

Расія збіраецца паставіць у Беларусі чатыры станцыі кіравання дальнабойнымі дронамі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць