Грамадства55

Школьнік з Брэста стаў фігурантам справы аб «масавых беспарадках»

Супрацоўнікі 6-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС па Брэсцкай вобласці затрымалі 16-гадовага школьніка па падазрэнні ва ўдзеле ў «масавых беспарадках» па арт. 293 Крымінальнага кодэкса, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама. Таксама УУС паведаміла, што «днямі» быў затрыманы ў межах гэтай справы 37-гадовы таксіст без беларускага грамадзянства. Пры гэтым «Вясне» вядома, што Цімура Рызапура, якога 10 жніўня падстрэлілі сілавікі пяць разоў, утрымліваюць пад вартай ужо месяц.

«Днямі выяўленыя і затрыманыя актывісты беспарадкаў, якія прайшлі 10 жніўня ў абласным цэнтры. Так, 16-гадовы навучэнец 11 класа адной са школ Брэста, удзельнік нефармальнага моладзевага руху, які прапагандуе ідэі неанацызму, кінуў у бок міліцыянтаў бутэльку», — піша ведамства.

Пры гэтым не паведамляецца, якая прыменена мера стрымання да непаўналетняга і ці выстаўлена яму абвінавачванне.

Таксама УУС Брэсцкага выканкама паведамляе, што нібыта на «днямі выяўлены і затрыманы» 37-гадовы грамадзянін Азербайджана, які мае від на жыхарства асобы без грамадзянства да кастрычніка 2021. Ён таксама з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы аб «масавых беспарадках» 10 жніўня.

«Вясне» вядома, што 37-гадовы таксіст Цімур Рызапур быў затрыманы яшчэ месяц таму, 30 верасня. Яго ўтрымліваюць у брэсцкім СІЗА №7. Увечары 10 жніўня, калі ён вяртаўся з працы дадому, яго падстрэлілі гумовымі кулямі пяць разоў. Следчы тлумачыць выбар меры стрымання ўтрымання пад вартай тым, што ў Цімура Рызапура няма беларускага грамадзянства, нягледзячы на тое, што ў яго ёсць від на жыхарства і ён жыве ў Беларусі ўжо каля 23 гадоў. 

Да паведамлення УУС Брэсцкага выканкама прыкладаецца два відэаролікі. На другім з іх затрыманы распавядае на камеру, што нарадзіўся ў Баку. Ён кажа, што апынуўся на пратэстах выпадкова, паколькі падвозіў пасажыраў і першапачаткова не быў настроены «хадзіць на гэтыя мерапрыемствы». На пытанне, ці знаходзіўся ён у стане алкагольнага ап'янення, затрыманы адказвае: «Не, я на працы знаходзіўся».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць