Грамадства

«На пляцоўцы была валтузня, а не бойка». Відавочца нападу на Рамана Бандарэнку расказала падрабязнасці інцыдэнту

Увечары 11 лістапада невядомыя прыехалі ў легендарны двор «Плошча Перамен» зразаць стужкі. Скончылася ўсё бойкай з Раманам Бандарэнкам, 31-гадовым хлопцам. Невядомыя збілі яго, пасля чаго даставілі ў РУУС, а адтуль — ужо без прытомнасці — у бальніцу.

АМАП на Плошчы Перамен. Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан

Цяпер Раман у коме ў вельмі цяжкім стане, прагнозы — кепскія.

Мясцовая жыхарка Юлія стаяла побач з Раманам і бачыла ўсё на свае вочы.

«Учора каля 10-й вечара ў наш двор прыехалі людзі ў цывільным з маскамі на тварах. 2-3 жанчыны і сем мужчын. Пачалі зразаць стужкі.

Я выйшла на вуліцу і бачыла падзеі на свае вочы, — расказвае Юлія. — У мяне ўзнікла спрэчка з адной з жанчын: што вы тут робіце? Адказ быў: мы неабыякавыя грамадзяне, жывём у сваёй краіне!

У гэты час я ўбачыла Рому. Падышла да яго, павіталася. Мы стаялі з ім і слухалі, як нейкі хлопец вядзе палеміку з адным з ціхароў.

Рома спакойны, не гарачы. Ён жа мастак. Ніколі не правакаваў на бойкі, паводзіў сябе разважліва. І ўчора таксама.

Рома слухаў-слухаў дыялог хлопца з ціхаром, пасля зразумеў, што гэта бессэнсоўная размова. І сказаў хлопцу: «Усё, няма пра што тут размаўляць, заканчвайце».

Тут ціхар да яго павярнуўся і сказаў: «Ты што тут, борзы?» І пайшоў на Рому.

Рома пачаў адыходзіць. І яны апынуліся амаль у мурала. Ціхар штурхануў Рому.

Рома адхіляўся, але не адбіваўся! Але ціхар схапіў яго, пачаў круціць. І атрымалася так, што ён моцна штурхнуў Рому на дзіцячую металічную лесвічку і насеў на яго. І тут у гэтага ціхара выпаў тэлефон.

Я крыкнула: Рома, здымі маску з яго!»

Пасля гэтых слоў ціхар падхапіў тэлефон і рэзка ўцёк, кажа Юлія. 

«Але ў тую ж секунду з розных кутоў падбеглі двое ў шэрым і чорным — не ў форме, у цывільным і ў масках. Яны падбеглі і пачалі Рому «прэсаваць»: яны яго не білі, але населі, прыціснулі да зямлі.

Увесь гэты час па перыметры двара стаялі таніраваныя бусы. З іх ніхто не выходзіў.

І гэтыя, якія выбеглі, узялі Рому, панеслі за рукі і ногі, махнулі бусу, каб той пад'ехаў. Рому закінулі ўнутр машыны. Каб бус тросся — я не бачыла. Закінулі, і бус адразу з'ехаў.

Усё гэта я пераказала сёння следчым. Лічу, што сітуацыю трэба максімальна апублічваць.

Я думаю, Рамана білі або ў бусе, або ў РУУС. На пляцоўцы гэта была валтузня, а не бойка. І Раман аб тую лесвічку ўдарыўся не галавой! Ва ўсякім выпадку я так убачыла. І крыві пасля на дзіцячай пляцоўцы не было».

Чытайце: 

«Шанцаў зусім мала». Збіты на «плошчы Перамен» Раман Бандарэнка знаходзіцца ў Бальніцы хуткай дапамогі

«Ён між жыццём і смерцю»: медык расшыфраваў скарот «ШКГ 4б» з выпіскі збітага Бандарэнкі

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі22

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Усе навіны →
Усе навіны

Церцель: Паміж Беларуссю і Польшчай ідзе дыялог, мы дасягнём выніку10

Зяленскі: Мірны план могуць вынесці на рэферэндум4

Што за прэпарат для пахудзення хацеў Лукашэнка ад амерыканцаў?13

Хрэнін расказаў Лукашэнку пра заступленне на баявое дзяжурства «Арэшніка»2

Лукашэнка прыняў з дакладам Церцеля, абмяркоўвалі «новыя прапановы ЗША»1

Дзяўчына купіла беларускі камамбер, а ён на талерцы расцёкся. Вытворца адказаў11

Зяленскі назваў 20 пунктаў мірнага плана, што абмяркоўваюцца з ЗША7

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудзення25

У дачкі заснавальніка «Новага зроку» па справе бацькі адабралі дом, які той падарыў ёй 14 год таму7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі22

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць