Усяго патроху44

Вайцюшкевіч у амплуа доктара

Зміцер Вайцюшкевіч праспяваў на словы Адама Русака, «чые песні аб’ядноўваюць левых і правых, заходнікаў і ўсходнікаў, лекуюць нас і даюць надзею на тое, што ўсё будзе добра».

«Сёння 14-е, але няважна, што было калісьці даўно. Мова была і ёсць, і застанецца. І будуць з намі Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг!» — такімі словамі Зміцер Вайцюшкевіч пачаў прысвечаны 105-годдзю беларускага паэта-песенніка Адама Русака канцэрт.
Малая зала «Казы» была традыцыйна поўная. Кажучы пра Адама Русака, Вайцюшкевіч адзначыў, што ягоныя песні аб’ядноўваюць левых і правых, заходнікаў і ўсходнікаў. Песні гэтыя даюць надзею на тое, што ўсё будзе добра. Адзін з вершаў паэта прачытала ягоная дачка Людміла Русак.

Ад самага пачатку намаганнямі музыкі канцэрт ператварыўся ў сумесь маналогаў (навіна пра нараджэння сына Язэпа была сустрэтая авацыямі), майстар-класаў па вакале ды музычнай тэрапіі Вайцюшкевіч прызнаўся, што адна з ягоных прыхільніц заявіла яму неяк, што яго спевы знімаюць у яе болі, а напрыканцы канцэрту ў тым самым прызналася адна з глядачак.

На сцэне акрамя банэраў камерцыйных спонсараў («бізнес галасуе квіткамі на канцэрт»), інфармацыйнага партнёра — кампаніі «Будзьма», быў змешчаны экран, на якім у часе выступу паказвалі то дакументальную кінахроніку (пад партызанскія песні), то здымкі сям’і Русакоў, а пад песню «Мой край» на экране кружлялі буслы, ды жанчыны ў народных строях круцілі снапы.

«Мару, каб у беларускім войску спявалі беларускія песні», — сказаў Зміцер і аркестар у маршавай стылістыцы зухавата зайграў «Пошукі адказаў».

«Вось каб пачуў у якім Доме афіцэраў гэтую песню міністр абароны, то глядзіш, і сталі б яе нашы хлопцы ў войску спяваць. І я афіцэра атрымаў, мо б нават вышэй за прапаршчыцу Смолаву быў бы», — пажартаваў Зміцер.

Адным з сюрпрызаў вечару быў выхад на сцэну ўнучкі Русака Крысціны, якая заспявала разам з Вайцюшкевічам. Гледачы былі ў захапленні, а Зміцер дык так расхваляваўся, што ніяк не мог прыгадаць словы наступнай песні. Сэрцашчыпацельная, «як кажуць на Падляшшы», балада «Даніла», а таксама «Не заходзь ты, сонейка» ў акапэльным выкананні Ксеніі Мінчанкі, слухаліся на адным дыханні.

«Беларусам трэба ведаць паболей сваіх песень, бедную «Купалінку» зацерлі да дзірак!» — казаў музыка. —

«Кожны нармальны беларус павінен ведаць не толькі адзін куплет «Бывайце здаровы» пра чарку і скварку. Чарка і скварка — аснова ўсёй нашай ідэалогіі. Трэба ведаць усю песню. Дзякуй Надзі Бабкінай, што спела, але арыгінал — наш!»

Фіналам канцэрту (гэта гледачы думалі, што падышоў фінал) стала калектыўнае фота на памяць усёй заляй разам з аркестрам і ягоным нястомным кіраўніком: «Мы цяпер паўсюль так робім — і ў Віцебску, і ў Наваградку». І ўжо калі публіка пацягнулася да выхадаў, Вайцюшкевіч папрасіў затрымацца і праспяваў разам з скрыпачкай Ксеніяй «Развітанне з Радзімай». Стоячы, зала выслухала на біс (па шматлікіх настойлівых просьбах) «Прыйдзі, мой каханы!»

Каментары4

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Спіс пунктаў выдачы шуфляў, каб дапамагчы камунальнікам чысціць дарогі і тратуары4

Сіноптыкі памянялі чырвоны на аранжавы ўзровень небяспекі

Беларус зрабіў лыжню на плошчы Перамогі ў самым цэнтры Мінска4

Вышыня снежнага покрыва складае ўжо да 40 см

Гарачую лінію адкрылі ў Мінску для тых, хто мае патрэбу ў дапамозе

Блогер Арцём Рыбакін з жонкай Таіс зноў пераехалі — цяпер у Дубай5

У Мінскім раёне адмянілі заняткі для некаторых вучняў

У мінскім метро скарочаныя інтэрвалы1

Мінабароны РФ пацвердзіла ўдар «Арэшнікам» па Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць