Здарэнні

У Рэчыцы мужчына напаў на дзяўчыну, якая позна вярталася дадому з працы

Улетку гамяльчук прыехаў у Рэчыцу. П'яны мужчына выйшаў вечарам на вуліцу і з нажом напаў на незнаёмую дзяўчыну. Ёй удалося збегчы, паведамляе Следчы камітэт.

Гэта здарылася 29 чэрвеня каля поўначы. 23-гадовая дзяўчына вярталася дадому з працы праз прыватны сектар, калі на яе напаў незнаёмы мужчына. Ён падышоў ззаду і абхапіў яе рукамі. Калі рэчычанка пачала супраціўляцца, ён пачаў наносіць удары нажом. Ёй цудам удалося збегчы і звярнуцца па дапамогу.

Падазраванага затрымалі на працягу некалькіх гадзін. Ім аказаўся 23-гадовы гамяльчук, які прыехаў у Рэчыцу і спыніўся ў апусцелым доме. У той дзень ён выпіваў і нюхаў клей, а ўвечары, выйшаўшы на вуліцу, напаў на дзяўчыну.

Распачатая крымінальная справа за замах на забойства, здзейснены з асаблівай жорсткасцю. Мужчыну ўзялі пад варту.

Каментары

Цяпер чытаюць

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнага агракомплексу

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнага агракомплексу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы не можам усё прапісаць у законах12

Схаладае да мінус 20°С

Трамп: У наступныя 30 дзён выбары ў Венесуэле немагчымыя — «спачатку мы павінны навесці парадак у краіне»6

Трагічная смерць мужа і выпрабаванне медыцынай: гісторыя беларускі ў Польшчы5

У Мінску амаль тысяча хрушчовак — імі хутка зоймуцца2

У пратэстах у Іране загінулі 35 чалавек, больш за 1200 арыштаваныя

«Галоўны я»: Трамп назваў групу чыноўнікаў ЗША, якія будуць кіраваць Венесуэлай18

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі14

Пасол Беларусі ў Расіі расказаў пра дамоўленасці з газам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнага агракомплексу

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнага агракомплексу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць