Наталля Эйсмант абрэзала для тэлеграма Лукашэнкі фота, на якім сабака стаіць на стале
У тэлеграм-канале Лукашэнкі з'явілася фота, на якім за гасцінным сталом сядзіць гаспадар, яго сын Коля і расійская журналістка Наіля Аскер-задэ, якая напярэдадні ўзяла вялікае інтэрв'ю для тэлеканала «Расія 1».

Але сама журналістка ў сваім інстаграме выклала такое ж фота, дык аказалася, што прэс-служба абрэзала цікавую дэталь: на стале, за якім частуюць госцю, проста на стале стаіць гадаванец сям'і Лукашэнкаў — шпіц Умка.
Нагадаем, упершыню сабачка трапіў на фота падчас суботніка ў Петрыкаўскім раёне ў красавіку — сядзеў у кошыку, які нёс сам Лукашэнка.

Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары