Грамадства

Следчыя органы атрымалі права прыпыняць праверку на нявызначаны тэрмін. І менавіта справы аб зверствах 9-12 жніўня пад гэтую магчымасць падпадаюць

Следчыя органы змогуць прыпыняць праверку па заяве аб завядзенні крымінальнай справы на нявызначаны тэрмін. Такія змены ўтрымліваюцца ў абноўленым Крымінальна-працэсуальным кодэксе. На гэта звярнулі ўвагу адвакаты Сяргей Зікрацкі і Міхаіл Баднарчук.

Фота Дзмітрыя Брушко

Раней пасля заявы або паведамлення аб здзяйсненні злачынства тэрмін даследчай праверкі складаў тры месяцы, аднак яна магла быць прыпыненая яшчэ на тры месяцы — напрыклад, для правядзення экспертызы. Гэта значыць, у суме — максімум паўгода, пасля якога следства павінна было прыняць рашэнне аб завядзенні крымінальнай справы. У выпадку адмовы заяўнік мог азнаёміцца з вынікамі праверкі і абскардзіць такую адмову, піша Tut.by.

Згодна з абноўленым Крымінальна-працэсуальным кодэксам, агульны тэрмін прыпынення праверкі не павінен перавышаць трох месяцаў. Аднак у ім прадугледжана магчымасць прыпыняць праверку на тэрмін і звыш трох месяцаў, пры гэтым максімальны тэрмін не ўстаноўлены. Зрабіць гэта маюць права начальнік вышэйстаячага Следчага падраздзялення, старшыня Следчага камітэта або іх намеснікі (калі матэрыялы знаходзяцца ў вытворчасці следчага) альбо пракурор вышэйстаячага органа пракуратуры, генеральны пракурор або іх намеснікі (калі матэрыялы знаходзяцца ў вытворчасці органа дазнання або пракурора).

Большасць змяненняў у КПК, прапісаных у законе «Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці», уступаюць у сілу праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання, гэта значыць у красавіку 2021 года. Права прыпыняць праверку на тэрмін звыш трох месяцаў з'явілася ў следства адразу пасля афіцыйнага апублікавання закона, гэта значыць пасля 13 студзеня 2021 года.

Адвакаты звяртаюць увагу, што шасцімесячны тэрмін з моманту падзей 9-12 жніўня 2020 года павінны скончыцца 9-12 лютага 2021 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

Адпачынак у В'етнаме за $500 у суткі. Беларусы расказалі, што расчаравала за такія грошы2

На «Полі цудаў» спелі песню пра тое, як класна жыць з адключаным інтэрнэтам9

Хто зможа двойчы зрабіць ЭКА бясплатна? Расказаў міністр аховы здароўя7

Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай2

Некаторым вызваленым 19 сакавіка палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі, забаранілі афармляць сімкі і карыстацца банкаўскімі карткамі24

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць