Свет

«Дзяржава павінна слухаць народ»: прэм'ер Манголіі сышоў у адстаўку пасля пратэстаў

Прэм'ер-міністр Манголіі Ухнаагійн Хурэлсух абвясціў пра адстаўку пасля пратэстаў, якія пачаліся з-за транспарціроўкі парадзіхі, заражанай COVID-19, без цёплага адзення.

Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на агенцтва «Манцамэ».

«Гэта правільна, што маладыя людзі выйшлі на вуліцы, каб выказаць шкадаванне ўраду. Дзяржава павінна быць усёвідушчай і ўсёслухаючай. Таму народ сказаў сваё слова ўраду і запатрабаваў справядлівасці і адказнасці ад прэм'ер-міністра», — сказаў ён.

Раней пра адстаўку абвясцілі таксама віцэ-прэм'ер, кіраўнік Дзяржаўнай надзвычайнай камісіі па барацьбе з каранавірусам Янгугійн Садбаатар і кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Тагтмалын Мунхсайхан.

19 студзеня ў сацыяльных сетках з'явілася відэа, на якім бачна, як жанчыну і дзіця, якое толькі нарадзілася, пераводзяць з радзільні ў інфекцыйную бальніцу без цёплай вопраткі, абутку і сродкаў індывідуальнай абароны. Парадзіху вырашылі перавесці ў іншую медустанову з-за знойдзенага ў яе каранавіруса. Відэа выклікала грамадскі рэзананс. Пасля гэтага ў цэнтры Улан-Батара прайшла акцыя пратэсту.

Паводле апошніх даных Міністэрства аховы здароўя Манголіі, у краіне выяўлена 1584 выпадкі заражэння каранавірусам, ачунялі 1046 чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў7

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок4

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»4

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў6

У Беларусь завезлі чырвоныя бананы. Што за яны?5

Трамп заявіў, што хоча браць удзел у кіраванні Іранам10

У Мінадукацыі патлумачылі, чаму ў медыцынскія ВНУ не будуць набіраць платнікаў3

Пасля Мінска кошт праезду ў грамадскім транспарце падаражэе і ў рэгіёнах

Расія збіраецца паставіць у Беларусі чатыры станцыі кіравання дальнабойнымі дронамі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць