Грамадства

Мінабароны пракаментавала сцверджанне BYPOL аб адпраўцы беларусаў у Сірыю

Ініцыятыва сілавікоў BYPOL са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла, што нібыта беларускія вайскоўцы маюць адправіцца ў Сірыю. Згадвалі нават адпраўку салдат. 

Чытайце: BYPOL сцвярджае, што беларускіх салдат адправяць у Сірыю для арганізацыі патрулявання

«Наша Ніва» звярнулася да Мінабароны з просьбай пракаментаваць гэтае паведамленне. Вось які адказ у пісьмовым выглядзе дало ведамства.

«Міратворчасць — адзін са спосабаў рэалізацыі мірных ініцыятыў.

Мы сёння ўдзельнічаем у гэтым працэсе, накіраваўшы афіцэраў у 2 місіі: міратворчую ў Ліване (пад эгідай ААН) і маніторынгавую ва Украіне (у рамках АБСЕ).

Пастаянна вядзём пошук новых напрамкаў, аддаючы прыярытэт гуманітарным місіям.

Гаворка ідзе пра такія задачы, як суправаджэнне гуманітарных грузаў, аказанне медыцынскай дапамогі, гуманітарнае размініраванне мясцовасці і аб'ектаў, патруляванне і забеспячэнне бяспекі пунктаў пропуску і транспартных камунікацый, працы штабных афіцэраў.

У жніўні 2020 мы пашырылі свой удзел у місіі Часовых сіл ААН у Ліване. Дадаткова ў склад італьянскага кантынгенту былі накіраваны 2 штабныя афіцэры.

Цяпер прапрацоўваецца магчымасць далейшага пашырэння ўдзелу ў місіі ў Ліване.

На ўзроўні кансультацый у распрацоўцы знаходзіцца і пытанне аб удзеле нашых вайскоўцаў у місіях у іншых дзяржавах.

Вывучаюцца магчымасці нашага знаходжання ў складзе тых ці іншых кантынгентаў, спосабы выканання задач, пытанні бяспекі і іншае.

Нагадаем, што ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, для ўдзелу ў дзейнасці па падтрымцы міжнароднага міру і бяспекі накіроўваюцца толькі вайскоўцы, якія праходзяць службу па кантракце і выключна на добраахвотнай аснове.

Акрамя таго, без заключэння міжнародных дамоўленасцей паміж дзяржавамі адпраўка вайскоўцаў за межы Беларусі немагчыма», — напісала афіцыйны прадстаўнік Наталля Гаўрусік. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай39

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Усе навіны →
Усе навіны

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

На выбарах прэзідэнта Чылі перамог ультракансерватар, які перамог кандыдатку ад камуністаў4

Рыбакоў расказаў, чаго хочуць амерыканцы ад Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай39

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць