Грамадства

18-гадовага, які пасля збіцця 12 жніўня перасоўваўся ў інвалідным вазку, асудзілі да трох гадоў хіміі

Суд Савецкага раёна 19 лютага асудзіў 18-гадовага актывіста анархісцкага руху Івана Красоўскага на тры гады абмежавання волі з накірованнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — «хіміі», паведамляюць праваабаронцы.

Звярніце ўвагу на фота. Яно публікуецца ўпершыню. Яно было зробленае ў тыя жнівеньскія дні, калі пад ціскам грамадства сілавікі сышлі з вуліц і людзі свабодна выражалі сваю пазіцыю

Хлопца вызваляюць у зале суда. Івана прызналі вінаватым па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і абвінавацілі ў перакрыцці дарог у ноч з 10 на 11 жніўня на «Рызе», што пацягнула шкоду «Мінсктрансу» на суму больш за 5,6 тысячы рублёў. На судзе стала вядома, што тэлефон хлопца праслухоўваўся яшчэ з 3 сакавіка 2020 года, менавіта тэлефонныя размовы з акцыі пратэсту і ляглі ў аснову абвінавачвання Івана. Справу палітвязня разглядала суддзя Марына Фёдарава. 

Івана Красоўскага абвінавацілі ў тым, што ў ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года каля ГЦ «Рыга» «падчас незаконнага масавага мерапрыемства публічна выкрыкваў лозунгі, блакаваў рух транспарту шляхам перакрыцця праезнай часткі. Пасля чаго, нягледзячы на патрабаванні праваахоўнікаў, адмовіўся пакінуць яе, заклікаў да аналагічных дзеянняў іншых грамадзян». Па версіі абвінавачвання, гэта пацягнула працяглае парушэнне грамадскага спакою, стварыла перашкоды для нармальнай працы транспарту на працягу 5 гадзін на вуліцы Сурганава, чым было абмежавана права іншых грамадзян на спакойную працу, адпачынак і свабоднае перамяшчэнне. У выніку дзеянняў абвінавачанага маёмасці КТУП «Мінсктранс» нанесеная шкода на суму больш за 5,6 тысячы. 

Хлопца затрымалі першы раз 12 жніўня, тады сілавікі моцна збілі яго да стану інваліднага вазка. Другі раз Івана затрымалі ў канцы верасня — ужо ў межах крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Потым справу Івана перакваліфікавалі на больш мяккі артыкул — на ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Віну Іван прызнаў часткова. Ён прызнае толькі тое, што выкрыкваў лозунгі і пляскаў у далоні. Таксама Красоўскі не прызнаў грамадзянскі пазоў.

На судзе Красоўскі сказаў:

«Я малады чалавек 18 гадоў, нядаўна скончыў школу, тое, што я ўбачыў на Рызе, — я ўбачыў упершыню ў жыцці, я быў на эмоцыях. Гэта ненармальна, калі супрацоўнікі міліцыі збіваюць людзей, супрацоўнікаў хуткіх».

Дзяржаўная абвінаваўца памочніца пракурора Савецкага раёна Анастасія Маліко папрасіла суд пакараць Івана Красоўскага трыма гадамі «хіміі». Менавіта такое пакаранне і прызначыла суддзя Марына Фёдарава.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі26

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў38

Навукоўцы паказалі частку тысячагадовай сцяны старажытнага Менска6

У Гомелі трое студэнтаў з цацачнымі аўтаматамі напалохалі дзяўчыну2

Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю4

«Грэмі» можа выйграць песня на карэйскай мове1

«Гэта ламінат ці лінолеум?» Што людзі пішуць пра беларускі мікрааўтобус бізнэс-класа6

Рух транспарту на трасе М6 у бок Мінска часова закрыты з-за ДТЗ

Вырасце падатак на арэнду жытла. А ўласнікі вялікіх кватэр і катэджаў будуць плаціць падатак у двайным і нават трайным памеры

ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі26

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць