Улада

Крэмль не будзе каментаваць заявы Лукашэнкі аб націску на Мінск з боку Масквы

Пра гэта заявіла журналістам 9 чэрвеня ў Маскве прэс‑сакратар прэзідэнта Расіі Наталля Цімакова.

Крэмль не мае намеру прымушаць іншыя краіны прызнаваць незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі і не будзе каментаваць выказванні прэзідэнта Беларусі пра нібыта ціск на Мінск з боку Масквы.

Пра гэта заявіла журналістам 9 чэрвеня ў Маскве прэс‑сакратар прэзідэнта Расіі Наталля Цімакова.

«Расія ў гэтым сэнсе не будзе аказваць ніякага націску ні на якія краіны з прычыны прызнання, — цытуе прэс‑сакратара РІА Новости.

— Таму гэтыя дзіўныя выказванні Аляксандра Рыгоравіча мы пакідаем без каментараў».

Паводле слоў Цімаковай, Масква неаднаразова выказвала сваю пазіцыю адносна прызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі іншымі краінамі, а прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў не раз падкрэсліваў, што для Расіі прызнанне гэтых дзвюх рэспублік было адзіна магчымым захадам у існуючых умовах.

Як паведамлялася раней, сёння ж пасля перамоў у Маскве з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым

кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў заявіў, што Расія ніколі не ўвязвала прызнанне незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі з пытаннямі практычнага ўзаемадзеяння з Беларуссю. «Мы ніколі нікога не ўпрошвалі і не будзем упрошваць прызнаваць Паўднёвую Асецію і Абхазію», — падкрэсліў Лаўроў.

«Пра тое, што гэтае пытанне будзе разглядацца ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, гаварыла само беларускае кіраўніцтва. Мы з поўнай павагай ставімся да канстытуцыйных працэдур Рэспублікі Беларусь. Мы ніколі не ўвязвалі гэтую тэму з пытаннямі практычнага ўзаемадзеяння нашых дзяржаў», — сказаў расійскі міністр.

29 мая Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з членамі ўрада і кіраўнікамі абласцей Беларусі заявіў, што «гэта не расійскае пытанне — прызнанне Паўднёвай Асеціі і Абхазіі».

«Гэта наша пытанне і гэтых дзяржаў, з якімі мы маем выдатныя кантакты, і яны ведаюць нашу тактыку», — сказаў прэзідэнт. Ён падкрэсліў, што ўжо «даўно адказаў на гэтае пытанне, і прасаваць нас ні з Усходу, ні з Захаду ў сувязі з гэтым не будзе дазволена».

«Мы незалежная суверэнная краіна і ўсё будзем рабіць у нашых інтарэсах, — падкрэсліў Лукашэнка. — Таму запомніце: ніякіх вымольванняў і выпрошванняў.

Калі няма ў іх (у Расіі. — БелаПАН.) 500 млн. даляраў, якія яны нам даўно паабяцалі, і мы спланавалі свой бюджэт адпаведна, — не хадзіце і не прасіце. Давайце будзем будаваць сваю эканоміку і палітыку як суверэнная незалежная дзяржава.
У нас шмат рычагоў уздзеяння на сітуацыю і адказаў на тыя выклікі, якія нам ствараюць, у тым ліку і ў Расіі. Давайце гэта выкарыстоўваць».

Звароты Паўднёвай Асеціі і Абхазіі з просьбай прызнаць іх незалежнасць паступілі ў беларускі парламент у канцы 2008 года.

Расія прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ў канцы жніўня 2008 года. Акрамя Расіі, незалежнасць гэтых рэспублік прызнала толькі Нікарагуа.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Усе навіны →
Усе навіны

Праект па дапамозе палітычным рэпрэсаваным «Хуткая гуманітарная дапамога» самаліквідуецца6

«Конь для нас — як чалавек». З'явіліся падрабязнасці, як быў смяротна паранены конь у Лідзе1

Латушка: Макею я адмовіў два разы, а Тозік прасіў мяне размаўляць з ім па-беларуску10

Аксакалы Туркменістана папрасілі ў прэзідэнта больш не павышаць заробкі, пенсіі і дапамогі5

Лукашэнку па начах сніцца саўгас «Гарадзец»14

Зяленскі: Украіна гатовая да перамоў з ЗША адносна асаблівай зброі6

Сталі вядомыя абставіны гібелі начальніка натурнай пляцоўкі «Беларусьфільма» Сяргея Буйніцкага

Сцяпан Пуціла расказаў пра бюджэт Nexta і пра свой заробак15

У Мінску маладзён перабягаў дарогу на чырвонае і трапіў пад машыну ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць