Свет

У Расіі паліцыя затрымала ўсіх 150 удзельнікаў дэмакратычнага форуму

Супрацоўнікі праваахоўных органаў Расіі перашкодзілі правядзенню форуму незалежных муніцыпальных дэпутатаў, які мусіў адкрыцца ў Маскве ў суботу раніцай. Як паведамляюць яго ўдзельнікі, паліцыянты пачалі затрымліваць усіх прысутных з тлумачэннем, што мерапрыемства з'яўляецца непажаданым.

У форуме, арганізаваным праектам «Аб'яднаныя дэмакраты», мэта якога вярнуць у Расію «рэальную палітыку і канкурэнтныя выбары», бралі ўдзел абраныя ў мясцовыя органы ўлады прадстаўнікі расійскай апазіцыі. На яго з'ехаліся каля 150 грамадскіх дзеячаў з усёй Расіі, больш за 30 спікераў павінны былі падзяліцца досведам.

Аднак правядзенню форуму перашкодзіла паліцыя, якая неўзабаве пасля яго пачатку пачала затрымліваць усіх прысутных са словамі: «Ваша мерапрыемства скончана па факце ажыццяўлення дзейнасці арганізацыі, дзейнасць якой непажаданая на тэрыторыі РФ. Вы цяпер усе будзеце затрыманыя».

У ліку затрыманых былы мэр Екацярынбурга Яўген Ройзман, маскоўскія муніцыпальныя дэпутаты Ілля Яшын і Юлія Галяміна, апазіцыянер Уладзімір Кара-Мурза малодшы і выканаўчы дырэктар «Адкрытай Расіі» Андрэй Півавараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць14

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць14

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць