Грамадства

Апорны банк Еўрасаюза адмовіўся выдзяляць грошы на рэканструкцыю трасы ад Мінска да Літвы

Еўрапейскі інвестыцыйны банк (ЕІБ) прыпыніў фінансаванне рэканструкцыі трасы М7/Е28 Мінск — Ашмяны — мяжа Літвы. Пра гэта паведаміў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, піша Tut.by.

mintrans.gov.by

У адпаведнасці з Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай на 2021 год на рэканструкцыю аўтамабільнай дарогі М7/Е28 Мінск — Ашмяны — мяжа Літвы прадугледжана вылучэнне беларускім складнікам у рамках праекта «транспартная супольнасць». Названыя сродкі будуць накіраваныя на падрыхтоўчыя работы па рэканструкцыі аб'екта. Фінансаванне за кошт сродкаў Еўрапейскага інвестыцыйнага банка па гэтым праекце прыпынена. У цяперашні час урадам адшукваюцца дадатковыя крыніцы фінансавання, — сказаў Каранік.

Мадэрнізацыю трасы М7, якая злучае Мінск і мяжу з Літвой, планавалася пачаць у 2020 годзе. Працягласць ўчастка — 106 км. Агульны аб'ём фінансавання праекта — 110 млн еўра, з якіх 20,5 млн еўра — на рэканструкцыю пункта пропуску «Каменны Лог». Еўрапейскі інвестыцыйны банк выдзеліў на гэтыя мэты крэдыт у памеры звыш 100 млн еўра тэрмінам на 29 гадоў, казалі ў Мінтрансе. Пасля ўвядзення ў 2020 годзе заходніх санкцый у дачыненні да Беларусі апорны банк Еўрасаюза прыпыніў супрацоўніцтва з афіцыйным Мінскам.

У апошні раз капітальны рамонт дарогі M7 рабілі больш за 20 гадоў таму, пасля гэтага яе стан падтрымлівалі бягучым рамонтам. Мадэрнізацыя прызначалася для павышэння прывабнасці трасы як для пасажырскіх, так і грузавых перавозак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць