Моды

Культ неюнацтва: мадэлі plus age выйдуць на подыум на 20-м Беларускім тыдні моды

У гэтыя першыя красавіцкія выходныя ў Мінску адбудзецца 20-ы Belarus Fashion Week. На культавым подыуме будуць прадстаўлены калекцыі ад вядучых дызайнераў і брэндаў: BUTER, NELVA, LSD Clothing, Minina_Style, LOVERANI, Natalia Korzh, Khmelenko for Parimatch, Davidova sponsored by Rexona, Totti Swimwear, T.Efremova powered by LG, Harydavets.

Таццяна Брэдзелева.

Задачы галоўнай fashion-падзеі захоўваюцца — паказаць патэнцыял крэатыўных ідэй беларускіх дызайнераў і даць старт новым імёнам у модзе. А вось фармат правядзення адаптуецца да новых патрабаванняў і стандартаў. Упершыню прэзентацыі новых калекцый пройдуць анлайн і будуць даступныя ўсім ахвотным да прагляду на сайце bfw.by і на экране ТРЦ Gallery Minsk. А ў паказах будуць удзельнічаць мадэлі рознага ўзросту, камплекцыі і ўзроўню падрыхтоўкі, у тым ліку пераможцы конкурсаў прыгажосці розных гадоў.

У апошнія гады цэнтральнымі фігурамі на подыуме сталі ўзроставыя мадэлі. Зараз куцюр'е ўсё часцей робяць стаўкі на прыгажунь 50 і нават 70+. Працягласць жыцця ва ўсім свеце павялічваецца, і сучасная мода проста не можа быць арыентавана толькі на пакаленне «пэпсі». У паказах на Беларускім тыдні моды таксама будуць удзельнічаць мадэлі age plus.

«Дарэчы, Belarus Fashion Week заўсёды адрознівалася мабільнасцю і інавацыйным падыходам да дэфіле, — заўважае заснавальнік і кіраўнік Belarus Fashion Week Яніна Ганчарова. — Многія дызайнеры самі шукаюць для дэманстрацыі мадэляў, якія бліжэй па ўзросце да патэнцыйныхпакупнікоў той ці іншай калекцыі. Каб яны бачылі ў вобразе даму іх узросту, росту і камплекцыі. Вядома, культ маладосці існуе і сёння. Але ўсё часцей на подыумах можна ўбачыць дагледжаных прыгажунь з пышнымі формамі і высакароднай сівізной.

Запрашэнне прадставіць беларускую калекцыю на подыуме атрымала і 57-гадовая Таццяна Брэдзелева, пераможца міжнароднага конкурсу Ms. & Mrs. Top of the World Classic 2020. У мадэлінг яна прыйшла толькі пару гадоў таму. Гэта яе чацвёрты выхад на подыум, і першы — на такім высокім узроўні.

Таццяна Брэдзелева.

«Гэта было нечакана. У мінулым 19-м сезоне Belarus Fashion Week я была глядачкай, рабіла першыя крокі ў школе мадэлінгу і нават уявіць не магла, што ў наступны раз мяне запросяць ужо ў статусе ўдзельніцы: тады калекцыі прадстаўлялі толькі маладыя мадэлі. Прыемна назіраць, што ўзроставыя стэрэатыпы ў свеце моды разбураюцца і ў нас. Я буду прадстаўляць калекцыю Віцебскага дызайнера Тамары Гарыдавец. Яе дызайнерскія ідэі скіраваны акурат на ўзроставых дам.

У 55 гадоў кожная жанчына імкнецца да камфорту. Але гэта не значыць, што пераступіўшы гэтуюўзроставую мяжу трэба адпраўляцца ў краму за непрывабнымі артапедычнымі чаравікамі і сукенкай ніжэй каленяў. Мая фігура, 44 памер, лад жыцця і мыслення дазваляюць мне насіць любыя ўборы: ад класікі да ірваных джынсаў. Стыльнай і моднай можна быць у любым узросце. Хоць, прызнацца, я больш сачу за сабой, чым за модай. Як казала Како Шанэль, «узрост для жанчыны — не самае галоўнае: можна быць фантастычнай у 20 гадоў, чароўнай у 40 і заставацца неверагодна прывабнайда канца дзён сваіх».

Адной з яркіх тэм на Беларускім тыдні моды стане паказ этычнай моды — калекцый, створаных з прыродных матэрыялаў: бавоўны, лёну, бамбука, шоўку.

Дызайнер Павел Кацэвіч пакажа новую калекцыю свайго брэнда Key-to-art, створаную з баваўняных, ваўняных тканін, а таксама выпрацаваных з крапівы або эўкаліпта. Брэнд Zanka прадставіць калекцыю «Думкі» з натуральнай пражы і тканак з даданнем перапрацаваных матэрыялаў. «Еду да таткі» — новыя працы Таццяны Тур, для якіх яна выбрала земляныя адценні і натуральныя тканіны, каб распавесці гісторыю пра ўзаемасувязь чалавека і прыроды.

Таксама дарослыя мадэлі будуць прадстаўлены ў калекцыях дызайнера Таццяны Яфрэмавай, а ў Вольгі Барабаншчыкавай выйдуць мадэлі з жывоцікамі, бо Loverani стварае вопратку і для цяжарных. А на паказе Davidova by Rexona будуць выступаць мадэлі-тынэйджары разам з маладымі дзяўчатамі. Увогуле, мода як вонкава, так і з пункту гледжання падачы модных вобразаў робіцца адказнай уадносінах да пакупнікоў.

Таццяна Брэдзелева.

Яніна Ганчарова назвала галоўнай асаблівасцю гэтага сезону тое, што ўсе модныя вобразы, прадстаўленыя на подыуме, можна будзе набыць у крамах і студыях брэндаў адразу ж пасля паказу.

«Сёння ўвесь свет кажа, што праз пандэмію цікавасць да лакальных вытворцаў адзення павялічваецца, і Беларусь не выключэнне. Сацыяльна-актыўнае пакаленне любіць і купляе адзенне мясцовых аўтараў і брэндаў, чые імёны на слыху. Гэта нават трэнд — апранацца ў made in Belarus і трансляваць у сацсетках думку, што гэта актуальна. Ну а наведванне моднага паказу стала адным з любімых варыянтаў баўлення часу для моднікаў», — адзначае Яніна.

Каментары

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў4

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск22

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber17

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў

ФСБ заявіла, што сарвала аперацыю Украіны па ўгоне МіГ-31 для нібыта правакацыі на авіябазе NATO2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў4

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць