Улада

«Не — значыць пад нож». Лукашэнка запатрабаваў разабрацца з фондамі і НКА

Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па замежнапалітычнай тэматыцы запатрабаваў разабрацца з працай замежных фондаў, фінансаваных з-за мяжы некамерцыйных арганізацый і іншых падобных структур, піша БелТА.

«Я хацеў бы сёння пачуць канкрэтныя прапановы па вяртанні да паслядоўнай, праактыўнай палітыкі з Польшчай. Мы не збіраемся ні з кім ваяваць, не хочам ні з кім ваяваць, але калі толькі да нас будуць вось такім чынам ставіцца, як гэта было ў канцы мінулага года і цяпер, па мордзе атрымаюць і вельмі моцна, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — І нам хопіць быць нейкімі пасіўнымі назіральнікамі: там, дзе трэба, мы павінны адэкватна рэагаваць, як гэта было ў Брэсце і Гродне. Але мы нікуды не падзенемся ад таго, каб размаўляць на нармальнай мове з нашымі суседзямі».

Ён звярнуў асаблівую ўвагу на працу мясцовых органаў улады, у якіх «пад бокам разгарнулі сваю дзейнасць дэструктыўныя структуры».

«Даўно трэба было правесці праверкі курсаў вывучэння моў, скаўцкіх арганізацый і іншых падобных ім структур, якія кіруюцца і фінансуюцца з-за мяжы. І вельмі сумна, што наш новы ва ўрадзе чалавек, які адказвае за нацыянальныя і рэлігійныя адносіны, не заўважыў гэтага і не пачаў сваю працу з гэтага. Гэта вам навука! Такіх праблем няшмат, але яны ёсць. Вазьміце ў свае рукі і разруліце», — даў даручэнне Лукашэнка ўпаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандру Румаку.

БелТА

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў: з усімі сумнеўнымі аб'яднаннямі і ўстановамі трэба прынцыпова разабрацца. Гэта тычыцца таксама розных фондаў.

«Гэта ўжо справа кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта арганізаваць працу і ўсіх іх перарэгістраваць. Мы не збіраемся выразаць тых, хто прыносіць карысць дзяржаве. Але мы ўбачылі, хто ёсць хто. Таму іх трэба прывесці ў прытомнасць. Калі яны здольныя працаваць на дзяржаву, мы будзем іх «трываць» і з імі супрацоўнічаць. Не — значыць пад нож, — запатрабаваў ён. Гэта ж не справа, калі гэтыя структуры, існуючы ў Беларусі, уцягваюць моладзь у антыдзяржаўную дзейнасць, арганізуюць уцечку кваліфікаваных кадраў за мяжу. Дзякуй богу, цяпер гэты паток знізіўся, бо ўбачылі, хто ёсць хто».

Таксама, па яго словах, трэба вельмі сур'ёзна «папрацаваць над прадстаўленнем грамадскасці і заходнім партнёрам так званага польскага пытання».

«На Захадзе не ўсе разумеюць, што адбываецца на самай справе. Адпаведны план, як я ўжо сказаў, рэалізуецца, але трэба паскорыць гэтую працу. Варта больш актыўна прасоўваць тэмы пераследу этнічных беларусаў у міжваенны і пасляваенны перыяды, дзейнасці польскіх нацыяналістычных бандфармаванняў (і не толькі польскіх) на нашай тэрыторыі, рэваншысцкіх памкненняў уладаў гэтых дзяржаў па вяртанні кантролю над асобнымі тэрыторыямі і рэгіёнамі Беларусі. У Варшаве, напрыклад, іх да гэтага часу называюць «усходнімі крэсамі». Афіцыйна дзеючы Саюз палякаў у Беларусі, дзе нядаўна быў абраны новы кіраўнік, павінен канструктыўна працаваць на карысць нашай краіны, спрыяючы ўмацаванню адносін», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што беларускія ўлады абсалютна не прыгнятаюць польскую меншасць: у гэтых грамадзян ёсць сваё аб'яднанне, з дапамогай якога яны могуць уносіць свой уклад у развіццё адносін паміж дзвюма краінамі. «Калі нешта не падабаецца, інфармуйце ўрад, прэзідэнта — мы ўмяшаемся», — запэўніў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Барацьба за пачышчаныя месцы для аўто выйшла на новы ўзровень ВІДЭА3

МАЗ паказаў дом на колах ФОТЫ22

Змена рэжыму ў Расіі і куды прыйдзе Трамп? Гісторык — пра новы сусветны парадак і прагнозы на 2026 год13

Баранавіцкая раёнка расказала гісторыю пра кацяня ў слоіку. Міліцыя назвала гэта фэйкам, створаным дзеля хайпу

Беларуская каманда «Доктар Хаус» так сабе жартавала з Беларусі і беларусаў у расійскім шоу21

Беларусы ў 2025‑м яшчэ актыўней куплялі новыя машыны. Ці ўдалося пабіць абсалютны рэкорд і якія маркі ў топе?5

Ціханоўская падарыла Наўроцкаму некалькі кніг на беларускай мове. Якія?11

НАБУ апублікавала праслухоўванне з Юліяй Цімашэнка АЎДЫЯ20

«Апошняя рэстайлінгавая версія цюбінгу». У Рэчыцы каталіся з горкі… у труне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць