Грамадства

Гід з музея Вялікай Айчыннай: Я правёў экскурсію для курсантаў з брыгады спецназа, а потым яны мяне затрымалі за значок з Пагоняй

29-гадовы Юрый Куўшынаў ужо пяць гадоў працуе ў музеі Вялікай Айчыннай вайны малодшым навуковым супрацоўнікам, а таксама экскурсаводам.

Нараканняў адносна ягонай працы няма, групы, якім ён паказвае музей, задаволеныя, кіраўніцтва — таксама.

21 сакавіка Юрыя затрымалі ў цэнтры Мінска і асудзілі на пятнаццаць сутак арышту. Як так сталася? Бо ў той дзень нават не было ніякіх вулічных акцый.

Юрый Куўшынаў. Фота з vk.com

«Арышт настолькі бязглузды, што няма словаў. У мяне на заплечніку ёсць значок з Пагоняй на фоне бел-чырвона-белага сцяга і з лічбамі 23.34. Я яго нашу яшчэ з восені, пасля першага арышту. Хадзіў з ім увесь час: і міліцыя, і патрулі на вуліцах, у метро бачылі, але ніводнай заўвагі не было, — расказвае Юрый. — А ў нядзелю, 21 сакавіка, я праводзіў экскурсію ў музеі для курсантаў з брыгады спецназа 3214».

Факультэт унутраных войскаў Вайсковай акадэміі знаходзіцца на базе брыгады спецназа 3214.

«Яны былі ўсе ў звычайнай вопратцы, бо выхадны, то-бок не пры выкананні. Гэта была звычайная аглядная экскурсія, я ім яшчэ падрабязна расказаў пра бел-чырвона-белы сцяг. Здаецца, слухалі вельмі ўважліва. І вось пасля гэтага я вяртаюся дадому, пабачыў гэтых самых курсантаў, якія, як і я, вярталіся ва Уручча. 

Падымаюся на пераход на Кастрычніцкую з Купалаўскай і адчуваю, як хтосьці тузае за заплечнік. Паварочваюся, бачу гэтых самых курсантаў і іхняга кіраўніка. Ён і пачынае размову, маўляў, што за значок, паказвай тэлефон.

Я ад такой нахабнасці ажно разгубіўся. Вядома, нічога не стаў паказваць і папрасіў вярнуць значок. Яны на эскалатары абступілі мяне, галоўны выклікаў патруль АМАПа, і мяне павезлі ў Ленінскае РУУС.

Я ў масцы быў, і, вядома, спачатку яны мяне не пазналі. Калі я зняў маску, амаль усе адразу ў падлогу ўтаропіліся, галоўны іхні адразу маску нацягнуў. Я пытаюся: «Ну як, экскурсія спадабалася?» Ён адказвае: «Так, спадабалася». І вочы адводзіць: «Я делаю свою работу, вы сами всё понимаете».

У пастарунку з затрыманымі вырашыў пагутарыць мясцовы ідэолаг, які спрабаваў вучыць кваліфікаванага гісторыка Куўшынава гісторыі, расказваючы, хто карыстаўся бел-чырвона-белым сцягам у часы Другой сусветнай.

Юрый Куўшынаў у форме падчас экскурсіі. Фота з vk.com

«Мне задавалі пытанні, я на іх шчыра адказваў. Але нарэзку зрабілі такую, што проста ванітуе», — гаворыць хлопец.

Юрый ужо ў другі раз трапляе на суткі. Першы раз гэта было падчас маршу 8 лістапада. Ён тады пасядзеў на Акрэсціна, у Жодзіне і Магілёве. І на гэты раз яму давялося адчуць прыгажосць розных турмаў.

«Умовы гэтым разам параўнальна з мінулым былі вельмі кепскімі, шчыра кажучы. На Акрэсціна хлорку ў карцар залілі, на Жодзіне пасля 25 сакавіка расцяжкі і ўдары пачаліся.

Пазабіралі матрацы з падушкамі, у васьмімясцовай камеры нас 13 чалавек знаходзілася. Спалі на падлозе. Вентыляцыі не было. Як атрымалі перадачы, праз два дні забралі ўсе кнігі, часопісы, асадкі, алоўкі. Соль з прыправамі нават. Уначы будзіць праверкамі адмыслова сталі», — кажа Юрый. Усё гэта фактычна слова ў слова супадае з турэмным досведам кіраўніка БСДП Ігарам Барысавым.

Чытайце таксама. Старшыня БСДП Барысаў выйшаў пасля 15 сутак: На Акрэсціна людзей труцяць хлёркай, у камеры Казлова ў хлопцаў былі апёкі

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране43

Светабнаўляецца43

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Новая бяда: беларускія агуркі ў крамах выдаюць за расійскія, каб прадаваць даражэй1

Вось што будуюць на месцы старога мінскага анкацэнтра ў стылі савецкага мадэрнізму ФОТЫ3

Бухгалтарку з Мінска асудзілі па справе Гаюна8

Украіна ліквідавала сетку, якая дапамагала залятаць «Шахедам» з Беларусі9

Спыняе працу «Дом Брэсцкага бусла», які займаўся ратаваннем птушак4

У Гродзенскім заапарку паказалі, з якой лыжкі кормяць кракадзілавага каймана ВІДЭА3

«Белавія» паказала юбілейную ліўрэю на сваім самым вялікім самалёце

У цэнтры Вільні надпісам на беларускай мове апаганілі помнік аўтару гімна Літвы18

У Мінску шукаюць супрацоўніка на заробак 19 000 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране43

Светабнаўляецца43

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць