Усяго патроху

Зірніце, якую кватэру прадае віцэ-прэзідэнтка ЗША Камала Харыс

З моманту сваёй інаўгурацыі віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс жыве насупраць Белага дома ў Блэр Хаўс, пакуль Ваенна-марская абсерваторыя ЗША, традыцыйны дом амерыканскага віцэ-прэзідэнта, знаходзіцца на рэканструкцыі.

Фота The WSJ

Цяпер былы дом Харыс, кандамініум у Вашынгтоне, выстаўлены на продаж, паведамляе The Wall Street Journal.

Нерухомасць, якая выйшла на рынак за $1,995 мільёна, стане другой маёмасцю, якую Камала Харыс прадала з моманту яе інаўгурацыі.

Яе кватэра ў Сан-Францыска была прададзеная ў сакавіку за $860 тысяч, што нашмат больш, чым $489 тысяч, якія віцэ-прэзідэнт заплаціла за яе ў 2004 годзе. За кватэру ў Вашынгтоне, набытую ў 2017 годзе, Харыс заплаціла $1,775 мільёна.

У кватэры плошчай каля 158 квадратных метраў ёсць дзве спальні, дзве ванны і працоўны кабінет. Акрамя гэтага, у апартаментах драўляная падлога з натуральнага дубу, ванна ў стылі спа і кухня з італьянскай мэбляй. У будынку ёсць тэраса для грыля на даху, фітнэс-цэнтр, прыватная клубная зала і 25-метровы басейн з падагрэвам на даху. Да таго ж, у будынку ёсць сістэма фільтрацыі паветра, якая перашкаджае распаўсюджванню каранавіруса.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране афіцыйна прызналі, што падчас задушэння пратэстаў загінулі тысячы людзей8

Рамзан Кадыраў выклаў «кансерву» са сваім сынам, каб схаваць яго цяжкі стан7

Ноччу ў Польшчу з Беларусі заляцелі дзясяткі невядомых аб'ектаў7

Трамп абклаў мытамі еўрапейскія краіны, пакуль яны не саступяць яму Грэнландыю39

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць