Грамадства

Мінчук прыехаў у міліцыю скласці заяву на крадзеж нумароў, а атрымаў пратакол і штраф за пікетаванне БЧБ-сцяжком на лабавым шкле аўто

Учора ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска разглядзелі справу аб несанкцыянаваным пікетаванні супраць 31-гадовага Сяргея Есіса, піша ПЦ «Вясна». 

Мінчук прыехаў у РУУС па пытанні крадзяжу двух рэгістрацыйных знакаў. Пры аглядзе машыны супрацоўнік міліцыі заўважыў на лабавым шкле маленькі БЧБ-сцяжок, сцяжок Украіны і маленькую стужачку з чырвоным арнаментам. Міліцыянт склаў на кіроўцу пратакол па ч.1 арт. 24.23 КаАП аб несанкцыянаваным пікетаванні «шляхам размяшчэння на лабавым шкле машыны сцяжка памерам прыкладна 10*20».

Судзілі Есіса па скайпе.

Сяргей на судзе распавёў, што ён чатыры месяцы таму набыў машыну, а гэтыя прадметы ўжо знаходзіліся там. Па словах мужчыны, ён іх не выкінуў, таму што яны яму не перашкаджалі.

Але суддзя Алена Жывіца ўсё роўна ўгледзела ў дзеяннях мінчука склад адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 24.23 КаАП і аштрафавала яго на 80 базавых велічыняў (2 320 рублёў).

Каментары

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць