Грамадства66

Дэвальвацыя працягнецца

Валютны калідор павялічаны да 10%. Улады парушылі слова, дадзенае зусім нядаўна, у студзені, і пачалі новую дэвальвацыю. Піша Ягор Марціновіч.

Валютны калідор павялічаны да 10%. Улады парушылі слова, дадзенае зусім нядаўна, у студзені, і пачалі новую дэвальвацыю. Піша Ягор Марціновіч.

31 снежня 2008 года. Навагодні зварот прэзідэнта Беларусі А.Лукашэнкі: «Улада не дапусціць абвалу і хаосу, не здрадзіць вашаму даверу. Мы ніколі не здрадзім свайму прынцыпу – клопату аб чалавеку!»

Праз дзень улада заявіла пра аднамомантавую 20%‑ую дэвальвацыю беларускага рубля. У адзін момант насельніцтва згубіла каля мільярда даляраў. Тады ж было прынята рашэнне: за год утвораны валютны кошык можа зменшыцца ці павялічыцца на 5%. Чыноўнікі казалі, маўляў, на 5% рубель дэвальвавацца можа. Але не хвалюйцеся: ні кроплі больш. Усталяваная мяжа стала сімвалам цвёрдасці курса, абранага Нацбанкам. Улада неаднаразова хвалілася сваім уменнем трымаць рубель – на некаторы час валютны кошык нават апускаўся да ніжняй мяжы…

5 траўня 2009 года. Кіраўнік Нацбанку П.Пракаповіч: «Адступленняў не будзе, перагляду калідора ў той ці іншы бок не плануецца. Для нас непрымальныя парады пра пашырэння калідора да 15% ці правядзенне яшчэ адной дэвальвацыі».

Сёння Нацыянальны банк раптам перадумаў.

З 22 чэрвеня 2009 года межы валютнага калідора пашыраныя на 48 рублёў у абодва бакі, да 1056 рублёў.
Рашэнне, агучанае галоўным банкірам краіны, не стала шакуючым, яно і не прынесла імгненных вынікаў, такіх, як, напрыклад, абвал рубля. Сапраўды, усё лагічна ішло да пашырэння калідора. Гэта прадказвалі незалежныя эканамісты, гэтага з насцярогай чакала і насельніцтва. Але калі цябе падманваюць – усё адно непрыемна. А дзяржава зноў падманула сваіх грамадзян.

Як ацэньваць дзеянне Нацбанку?

Плюсы

Галоўны плюс рашэння – стварэнне магчымасцяў для манёўраў пры фарміраванні курсаў валют.
Раней Нацбанк павінны быў выкручвацца, каб не выйсці за ўсталяваны калідор, бо, калі рос еўра, прыходзілася штучна апускаць даляр, і наадварот. Цяпер банкіры могуць адчуць сябе больш вольна, курсы валют будуць бліжэйшымі да рынкавых, а не падагнанымі пад паказальнік.

Пашырэнне калідору – выкананне просьбаў Міжнароднага валютнага фонду,
які ўжо паспеў ухваліць дзеянні беларускага боку. Значыцца, краіна можа разлічваць на дадатковы мільярд даляраў крэдыту ад сусветных валютчыкаў.

Станоўчыя моманты для эканомікі могуць звязаныя з дэвальвацыяй, паўкрокі для правядзення якой зробленыя. Тым не менш казаць пра палёгкі беларускаму экспарту і ўвогуле айчыннаму вытворцу пакуль рана. Дзяржава прадэкларавала сваі намеры, але канкрэтных захадаў не ажыццявіла.

Мінусы

Давер фінансавай палітыцы дзяржавы зноў падарваны. Ніхто не ў стане дакладна прадказаць, як адгукнецца на навіну насельніцтва, ці не выкліча рашэнне Нацбанка паніку сярод укладчыкаў.

Варта ўлічваць, што, змяніўшы памер валютнага кошыка за паўгоду агулам на 5%, банкіры павялічылі курс даляра на 7,43%, а еўра – 6,6%. Такім чынам,

яшчэ 5% дэвальвацыі рубля могуць даць агульны рост амерыканскай валюты са студзеня на 10—14%. Тады даляр дасягне ўзроўню ў 3050 рублёў. Еўра ж, калі працягне рухацца ў тэмпе першага паўгоддзя, будзе каштаваць 4200 рублёў.

22 чэрвеня 2009. Нацыянальны банк: «На практыцы ў бліжэйшай перспектыве выкарыстанне пашыранага калідора не плануецца». І тут жа: «У выпадку практычнага выкарыстання змены калідора будуць адбывацца плаўна, без прымянення значных разавых карэктыровак».

Іншымі словамі: мы не будзем нічога змяняць, ні‑чо‑га! Але калі і будзем, то асцярожна! Паўстае пытанне, дык «будзем» ці «не будзем»?

Пётр Пракаповіч адказвае на пытанне, падкрэсліваючы: «Мінімум месяц сітуацыя з курсам рубля змяняцца не будзе».

Зрэшты, хто‑небудзь верыць тым, хто ўжо схлусіў?..

Каментары6

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

І вось пытанне: гэта нармальна, калі беларускі палітык першыя інтэрв’ю дае не беларусам, а немцам і расіяніну?89

Калеснікава распавяла, чаму яна адмовілася ад сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ8

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць