УЕФА абвясціў пра змену месца правядзення фіналу Лігі чэмпіёнаў гэтага сезона. Гульня павінна прайсці ўжо праз два тыдні, 29 мая.
Матч пройдзе ў Порту на стадыёне «Драгаў». Першапачаткова гульня павінна была адбыцца ў Стамбуле.
Матч дазволяць наведаць 6 тысячам заўзятараў ад кожнай каманды-удзельніцы фіналу — «Чэлсі» і «Манчэстэр Сіці». Акрамя таго, частка білетаў паступіць у свабодны продаж.
Фінал перанеслі з Турцыі з-за таго, што краіна трапіла ў «чырвоны спіс» Вялікабрытаніі — усе прыбылыя з Турцыі павінны былі б прайсці каранцін.
Цікава, што англійскія клубы прапаноўвалі наогул перанесці матч у Вялікабрытанію, напрыклад згуляць у Бірмінгеме, які знаходзіцца паміж Манчэстэрам і Лонданам.
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары