Камунальнікі адказалі мінчукам, якія абурыліся кантэйнерам для смецця каля мемарыяла Тарайкоўскаму
Учора каля станцыі метро «Пушкінская» на месцы гібелі 10 жніўня Аляксандра Тарайкоўскага паставілі бак для смецця.

Людзі сталі абурацца, у прыватнасці, пакінулі некалькі заявак на 115.бел. Таксама звярнулі ўвагу, што сметніца не толькі ўстаноўлена на месцы гібелі чалавека, але і мае мала эстэтычны выгляд.
Сёння на 115.бел з'явіўся адказ: «На названай азеляненай тэрыторыі пашпартам аб'екта не прадугледжаны мемарыяльны комплекс. Кантэйнер усталяваны на цвёрдым пакрыцці ў сувязі з правядзеннем несанкцыянаванага гандлю. Устаноўка ўзгоднена».
Натуральна, ніякага гандлю там няма — прадаўцы стаяць на іншым баку, па дарозе да аўтобуснага прыпынку.
Каментары