Грамадства

Мужчына трапіў у аварыю, выклікаў ДПС, а яго затрымалі за налепку з Пагоняй на тэлефоне. Вынік — 10 сутак

42-гадовы Віталь Рубец працуе электрамеханікам. 16 мая ён трапіў у аварыю і выклікаў супрацоўнікаў ДПС. Пры афармленні дакументаў пасля аварыі мужчына дастаў тэлефон, на якім была налепка з Пагоняй. Мужчыну затрымалі і адвезлі ў Першамайскі РУУС, каб скласці пратакол.

Паводле пратакола па арт. 24.23 КаАП, Віталя абвінавачваюць у «пікетаванні шляхам размяшчэння налепкі з Пагоняй на чахле тэлефона», паведамляе spring96.org.

Справу Віталя Рубца 18 мая разгледзела суддзя Першамайскага раёна Святлана Чараповіч.

Чахол з налепкай, па словах Віталя, яму даў брат за пару дзён да затрымання. Налепцы Віталь не надаў значэння, бо яна для яго нічога не значыць.

Супрацоўнікі ДПС папрасілі мужчыну звязацца з яго працадаўцам, таму Віталь дастаў тэлефон, каб патэлефанаваць. У гэты час супрацоўнікі ДПС заўважылі налепку і, згодна з іх рапартам, папрасілі яе зняць, але Рубец адмовіўся.

Віталь растлумачыў, што ў момант просьбы быў у стане афекту пасля ДТЗ, таму проста мог не звярнуць на гэта ўвагу.

У выніку Віталь Рубец быў арыштаваны суддзёй Чараповіч на 10 сутак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён13

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

Карней: Пад шоу выдзелілі самую вялікую залу, галоў на 2001

Мінчане скардзяцца на смог у горадзе5

Стаў вядомы яшчэ адзін акаўнт у фэйсбуку, з якога беларускім актывістам пішуць супрацоўнікі КДБ6

Іран замініруе ўсе марскія шляхі ў Персідскім заліве ў выпадку наземнай аперацыі ЗША6

Колькі грошай возьмуць з літоўскіх перавозчыкаў за тое, што Лукашэнка не выпускаў іх фуры з Беларусі1

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры15

СК зноў палохае беларусаў за мяжой удзелам у Дні Волі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць