Свет

ЗША пайшлі насустрач Нямеччыне ў пытанні пра «Паўночны паток-2»

Вашынгтон абвесціў пра зняццё санкцый супраць кампаніі Nord Stream 2 AG і яе гендырэктара Матыяса Варніга. Гэтае рашэнне апублічылі напярэдадні сустрэчы Блінкена і Лаўрова.

Мантаж абсарбцыйных калон у порце Усць-Луга, стартавым пункце «Паўночнага патока-2». Фота neftegaz.ru

Адміністрацыя Байдэна зняла апошнюю перашкоду на шляху дабудовы газаправода «Паўночны паток-2». Вашынгтон абвесціў пра ўвядзенне санкцый супраць кампаніі Nord Stream 2 AG і яе гендырэктара Матыяса Варніга і адначасова пра іх прыпыненне «з меркаванняў нацыянальнай бяспекі».

На пабудове газаправода настойвала Германія. 

Чыноўнік Дзяржаўнага дэпартамента ЗША сказаў выданню «Уол-стрыт джорнал», што прыпыненне санкцый адпавядае лініі новай прэзідэнцкай адміністрацыі ЗША на паляпшэнне адносін з саюзнікамі. Папярэдняя адміністрацыя Трампа рэзка крытыкавала Берлін за намер купляць больш расійскага газу і ўводзіла рознага тыпу санкцыі супраць «Патоку-2», якія затармазілі рэалізацыю праекта, але не забілі яго канчаткова.

Іншы чыноўнік Дзярждэпа патлумачыў, што ў ЗША няма магчымасцей спыніць праект. Сыходзячы з гэтага, Вашынгтон лічыць сваім прыярытэтам дабіцца захавання паставак газу ва Украіну.

Пазіцыя Германіі дыктуецца нацыянальнымі эканамічнымі інтарэсамі: краіне патрэбны расійскі газ для захавання энергетычнага балансу ў сітуацыі, калі пад ціскам эколагаў краіна адмаўляецца ад атамнай энергетыкі і вугалю, які дае больш выкідаў у атмасферу, чым газ.

Пасля пабудовы «Паўночнага патоку-2» Расія зможа спыніць транзіт газу праз Украіну, што будзе моцным фінансавым ударам па гэтай краіне. Патэнцыйны негатыўны эфект можа быць таксама для Славаччыны і Польшчы.

«Паўночны паток-2» — прыклад таго, калі палітычныя і эканамічныя інтарэсы ўваходзяць у супярэчнасць. Аналагічна і ў 1970-х ЗША выступалі супраць пабудовы расійскіх нафтаправодаў у Еўропу, аднак еўрапейскія лідары бачылі ў гэтым свой інтарэс.

Берлін у перамовах з Расіяй абумоўліваў неабходнасць працягу транзіту праз Украіну нават пасля ўвядзення ў дзеянне «Паўночнага патоку-2», але рэальнасць такая, што Масква зможа цяпер такі транзіт спыняць без крытычнага парушэння кантрактаў з еўрапейскімі спажыўцамі.

Пастаўкі расійскага газу для Еўропы выгадныя, але не крытычныя. Паводле еўрасаюзаўскіх стандартаў энергетычнай бяспекі, кожная краіна мае атрымліваць з адной крыніцы не больш за 30% энергарэсурсаў. Для параўнання: Беларусь залежная ў пастаўках нафты, газу, вугалю і атамнага паліва ад адной краіны, Расіі, амаль на 100%.

Для сканчэння 900-кіламетровага «Патока-2» застаецца дабудаваць каля ста кіламетраў. Пралягае ён па дне Балтыйскага мора.

65-гадовы Матыяс Варніг, які ўзначальвае зарэгістраваную ў Швейцарыі кампанію Nord Stream 2 AG, былы афіцэр ГДРаўскай спецслужбы «Штазі». Сцвярджаецца, што ён працаваў разам з Пуціным, калі той быў рэзідэнтам савецкага КГБ у ГДР.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон3

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы21

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей21

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць