Эканоміка

У 2021 годзе беларускі лес дае фантастычную рэнтабельнасць

Сёлета флагманы лясной гаспадаркі рэзка палепшылі свае фінансавыя паказчыкі, піша сайт banki24.by. Гэта звязана са скачком цэн на драўніну на сусветным рынку.

Па стане на май аб фінансавых выніках за квартал зрабілі справаздачу флагманы галіны. Выручка буйных і сярэдніх прадпрыемстваў у сферы лесаводства і лесанарыхтовак за 3 месяцы вырасла на 47,3% да 523,8 млн BYN. Пры гэтым сабекошт прадукцыі ў галіне павялічваўся не так хутка — на 22,2% да 323,5 млн BYN. Як вынік, лесаводы і лесасекі паднялі прыбытак з продажаў у 2,8 разы да мінулага года.

У грашовым выражэнні прыбытак галіны склаў 137,4 млн BYN. Кратны рост прыбытку прывёў да падваення рэнтабельнасці продажаў. Калі ў 2020 годзе сярэдняя рэнтабельнасць за 1 квартал склала 13,8%, то ў 2021-м — 26,2%.

У выніку сярод узбуйненых відаў дзейнасці лесагаспадарчая галіна заняла другое месца па ўзроўні рэнтабельнасці. Трохі вышэйшыя за сярэднія паказчыкі былі толькі ў сферы фінансаў і страхавання (26,6%).

Удзельная вага флагманаў з рэнтабельнасцю продажаў у межах 20-30% склала каля 42%, а з рэнтабельнасцю больш за 30% — каля 29,5%. Такая доля высокапрыбытковых бізнэсаў з'яўляецца найлепшай сярод усіх узбуйненых відаў заняткаў у эканоміцы.

Таксама ў 2021-м не было прыкметнай дэвальвацыі беларускага рубля да кошыка валют. Таму лагічна, што і чысты прыбытак вырас кратна — у 9,3 раза да 65,9 млн BYN. Доля стратных бізнэсаў у канчатковым выніку скарацілася з 8% да 2,7%, а сума страт стратных кампаній-флагманаў — у 6,4 разы да 0,7 млн BYN.

Таксама ў 2021 годзе знізілася бягучая пазыковая нагрузка на галіну. За 3 месяцы флагманы пералічылі крэдыторам 20,2 млн BYN, што на 24,2% менш, чым годам раней. На гэтыя мэты лесагаспадарнікі выдаткавалі ўсяго 3,9% выручкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было5

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа сказаў, што Коўл пытаўся ў яго пра магчымасць аднаўлення палітычнага дыялогу з Мінскам4

СБУ ліквідавала кілера ГРУ і раскрыла варожую сетку2

Сусветныя аўтавытворцы адзін за адным страчваюць прыбытак. Ва ўсім вінаваты пераход на электрамабілі?14

Прышпіленую сцюардэсу выкінула за 100 м з самалёта падчас авіякатастрофы ў Нью-Ёрку. Яна выжыла2

Ynet: Вярхоўны лідар Ірана пагадзіўся на перамовы з ЗША3

Малдова на мяжы энергетычнага крызісу з-за ўдараў Расіі па Украіне — краіна рыхтуецца да надзвычайнага становішча

Аляксандр Саладуха прызнаўся ў любові да нятопавага беларускага футбольнага клуба

«На Каменнай Горцы жыву. Спала выдатна». Пад ролікі пра дрон нагналі тых самых ботаў3

Пяткевіч падарыла Віктару Лукашэнку выцінанку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было5

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць