Грамадства

У Брэсце пачалі судзіць пятую групу па «справе карагодаў»

Суд Маскоўскага раёна Брэста пачаў разглядаць «карагодную» крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 супраць яшчэ 13 берасцеўцаў за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. Суддзя — Яўген Брэган. Сярод абвінавачаных — 23-гадовы палітвязень Радзівон Медушэўскі. Усяго колькасць фігурантаў «справы карагодаў» падбіраецца пад сотню.

Судзяць:

  1. 34-гадовы Аніскевіч Андрэй Сяргеевіч
  2. 19-гадовы Вінакураў Ігар Алегавіч
  3. Ксенжук Сяргей Валер'евіч
  4. 23-гадовы Курганоў Дзмітрый Юр'евіч
  5. 45-гадовая Лойка Алена Дзмітрыеўна
  6. 23-гадовы палітвязень Медушэўскі Радзівон Уладзіміравіч (затрыманы 16 сакавіка і змешчаны ў СІЗА-7, дзе ўтрымліваецца дагэтуль)
  7. 28-гадовая Нішт Сафія Яўгенаўна
  8. 40-гадовы Нямірскі Андрэй Яўгенавіч
  9. 25-гадовы Палхоўскі Ілля Сяргеевіч
  10. 39-гадовы Смірнова Кацярына Віктараўна
  11. 20-гадовы Увараў Мікіта Ігаравіч
  12. 27-гадовы Храпко Аляксандр Васільевіч
  13. 28-гадовы Чугунова Галіна Аляксандраўна

Паводле версіі абвінавачвання, кожны з абвінавачаных у групе з іншымі асобамі наўмысна ўзяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый. У прыватнасці, з-за прастою тралейбуснаму парку быў нанесены ўрон 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму — 40 рублёў 37 капеек, на некалькі гадзін зачыніліся гандлёвыя павільёны і рэстаран хуткага харчавання. Такая фармуліроўка гучыць ва ўсіх абвінавачваннях.

Каментары

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць